МІНСК, 23 сне – Sputnik. У Беларусі зараз не толькі разліваюць расійскія вакцыны, але і вырабляюць іх: Міністэрства аховы здароўя паведаміла аб першай выпушчанай доследнай серыі вакцын "Спутник V" і "Спутник Лайт".
Беларусь і Расія даўно абмяркоўвалі лакалізацыю вытворчасці расійскіх вакцын на базе прадпрыемства "Белмедпрэпараты". Першыя партыі абяцалі выпусціць да канца года.
"Спецыялісты РУП "Белмедпрэпараты" выканалі важны этап сумеснага беларуска-расійскага праекта – выпуск вакцыны "Спутник V" па поўным цыкле", - паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Удакладняецца, што першыя валідацыйныя серыі дзвюх расійскіх вакцын ад каронавіруса "Спутник V" і "Спутник Лайт" выпусцілі 22 снежня. Іх плануюць адправіць на кантроль якасці распрацоўшчыку ў НІЦЭМ імя Н.Ф. Гамалеі ў Расіі - пробныя серыі з беларускага прадпрыемства спачатку правераць на "стабільнасць прэпарату пры захоўванні".
Ад разліву да вытворчасці
Вельмі хутка пасля рэгістрацыі ў Расіі першай вакцыны прэзідэнты Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка сталі абмяркоўваць пытанне лакалізацыі ў Беларусі вытворчасці вакцыны "Спутник V". Увосень выбіралі пляцоўку, але перад гэтым дамовіліся аб разліве расійскай вакцыны на базе "Белмедпрэпаратаў".
Трансфер тэхналогій заняў нямала часу. Толькі ў канцы лютага на заводзе паспрабавалі выпусціць першую партыю, да прамысловага выпуску перайшлі ў канцы сакавіка.
Перш чым з'явіцца ў паліклініках, расійская вакцына, разлітая ў Беларусі, прайшла яшчэ кантроль якасці і бяспекі ў сябе на радзіме, што заняло некаторы час. У пачатку красавіка зрабіць прышчэпку ўжо мог любы ахвочы - у краіне стартавала масавая вакцынацыя.
З першых дзён абмеркавання лакалізацыі ў сябе пляцоўкі па разліве расійскай вакцыны "Спутник V" разглядаўся і другі варыянт - вытворчасць прэпарату па поўным цыкле. У кастрычніку анансавалі, што вырабляць з нуля па расійскіх тэхналогіях "Спутник V" змогуць да канца 2021 года.
Раней паведамлялася, што выраблены па поўным цыкле "Спутник V" паступіць у грамадзянскі абарот летам наступнага года. На "Белмедпрэпаратах" ужо абмеркавалі інвестыцыйны праект па арганізацыі гэтага працэсу. Міністэрства аховы здароўя разлічвае, што пробныя серыі на прадпрыемстве паспеюць выпусціць да канца года.
У планах у Беларусі вырабляць расійскую вакцыну не толькі для патрэбнасцей краіны, але і пастаўляць яе на экспарт. Расийскі бок паведамляў, што такое можа быць прадугледжана ўмовамі трансферу тэхналогій.
Як вырабляюць "Спутник V" на "Белмедпрэпаратах" - чытайце ў рэпартажы Sputnik.
Чытайце таксама:
Вытворчасць "Спутник V" па поўным цыкле пачнецца ў Беларусі да канца года
Завод па вытворчасці вакцыны пабудуюць у Беларусі: колькі гэта будзе каштаваць
Міністэрства аховы здароўя Беларусі выдала дазвол на ўвоз і прымяненне вакцыны "КовиВак"
СААЗ прызнае "Спутник V" на працягу некалькіх месяцаў
Даследаванні дзіцячай вакцыны ад каронавіруса ў Расіі зоймуць 3 месяцы