Запаведзь любві да бліжняга: беларускія каталікі сустрэлі Раство Хрыстова

Напярэдадні вечарам у Віфлееме, дзе, як прынята лічыць, нарадзіўся Ісус Хрыстос, прайшла святочная служба, урачыстая святочная імша адбылася ў каталіцкіх храмах па ўсім свеце.
Sputnik
МІНСК, 25 сне – Sputnik. Каталікі, грэка-каталікі і пратэстанты 25 снежня адзначаюць Раство Хрыстова. Напярэдадні ва ўсіх беларускіх касцёлах прайшла ўрачыстая імша, галоўнае каляднае богаслужэнне ў архікафедральным касцёле імя Святой Дзевы Марыі ўзначаліў Архібіскуп Станеўскі.
У сваім калядным пасланні Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Архібіскуп Іосіф Станеўскі заклікаў вернікаў да ўзаемнай любві і павагі.
"(…) мы, як хрысціяне павінны не толькі раскайвацца і прасіць прабачэнне за свае грахі але ў першую чаргу павінны выконваць запаведзь любві да бліжняга", - гаворыцца ў яго пасланні.

Арцыбіскуп таксама пажадаў вернікам, каб Раство Хрыстова "абнавіла сем'і і грамадства": "Жадаю вам боскага благаславення, радасці, шчасця. Няхай у новым 2022 годзе ў людзей добрай волі здзейсніцца дэвіз пастырскай праграмы Каталіцкага касцёла ў Беларусі "Праз адзінства, удзел і місію да Касцёла-супольнасці" дзякуючы дыялогу паміж людзьмі з Богам і паміж сабой".

Перад Калядамі ў Беларусь даставілі часціцу Віфлеемкага агню, які разнеслі па ўсіх каталіцкіх парафіях.

Калядныя традыцыі

Каталікі на Каляды дораць адзін аднаму падарункі. Лічыцца, любыя расходы ў гэты дзень могуць акупіцца, таму на святкаванні не эканомяць. Паводле святога пісання, у памяць аб дарах вешчуноў Немаўляці Іусу жыхары дарылі адзін аднаму сувеніры і падарункі. Разам з тым, святары заклікаюць не ператвараць калядную традыцыю абдорваць адзін аднаго падарункамі ў шопінг.
Акрамя гэтага, у храмах і дамах перад Калядамі каталікі ставяць ёлкі і ўпрыгожваюць іх. Дзецям дораць папяровыя сэрцайкі і галінкі саломы за добрыя справы. Гэтыя сэрцы яны вешаюць на ялінку, а салому высцілаюць у калядныя яслі.
У гэтыя дні ў касцёлах асабліва ўрачыста – гараць свечкі, у храмах устаноўлены фігуркі, якія аднаўляюць падзеі Віфлеемскай ночы, калі нарадзіў Ісус.
Таксама ў Беларусі паўсюдна захаваўся старажытны народны звычай калядавання.
У некаторых рэгіёнах Беларусі калядоўшчыкаў называлі "валачобнікамі". Існуе вялікая колькасць беларускіх калядных песень і прыпевак, дзе рэфрэнам паўтараюцца словы "валачобнікі валачыліся".
Калядоўшчыкі, каб ісці па хатах за пачастункам, апраналі маскі татэмных жывёл, вывернутае мехам наверх зімовае адзенне. У шэсці бралі ўдзел "каза", "воўк", "баран", яны хадзілі па дамах, спявалі "валачобныя" песні, а за гэта атрымлівалі шчодрыя падарункі.
"Прагных гаспадароў калядоўшчыкі высмейваюць", - распавялі этнографы.
Каталікі – другая па велічыні рэлігійная канфесіі ў Беларусі.
Лукашэнка павіншаваў беларускіх каталікоў з Раством Хрыстовым
Таксама на Sputnik:
Ціхая ноч: як у Мінску сустракалі каталіцкія Каляды – фота
Каталікі адзначаюць Куццю – пярэдадне Раства Хрыстова
"Божае вогнішча", або Святкуем смачна на вігілійную вячэру
Самыя яркія і незвычайныя ёлкі свету – фота навагодніх прыгажунь
Унікальную механічную батлейку сабралі на Раство ў Гродна