МІНСК, 30 сне – Sputnik. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прадаўжае рэгуляванне цэн на сацыяльна значныя тавары з 1 студзеня, афіцыйны дакумент апублікаваны ў чацвер на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
Дакумент устанаўлівае гранічны нарматыў рэнтабельнасці, вышэй за які цэны не могуць узнімацца. У найбліжэйшыя тры месяцы, са студзеня да канца сакавіка 2022 года, ён не павінен перавышаць 10%. Максімальныя надбаўкі імпарцёра, аптовыя і гандлёвыя надбаўкі абмежаваны ў межах 15-30% у залежнасці ад тавару.
Пастанова набывае сілу 1 студзеня 2022 года і дзейнічае на працягу 90 дзён. У спісак прадуктаў, цэны на якія падлягаюць рэгуляванню, зараз уваходзяць такія тавары:
мука пшанічная,
аўсянка,
ячныя крупы,
хлеб,
ялавічына і свініна (акрамя бескасцёвага мяса),
яйкі курыныя,
раслінны алей,
вермішэль, локшына,
некаторыя віды каўбас,
яблыкі,
некаторыя віды агародніны і іншыя тавары.
Скарацілі ў два разы
Нагадаем, урад з 15 снежня скараціў спісак сацыяльна значных тавараў у два разы. З пераліку выключылі рыс, манныя крупы, грэчку, прасяную кашу, макароны, ялавічыну і свініну бескасцёвую, субпрадукты мясныя, каўбасу вараную і варана-вэнджаную, сасіскі, сардэлькі, тушонку свіную/ялавічную, рыбу жывую/марожаную, рыбныя кансервы, тварог нятлусты, маргарын, алей сланечнікавы, агуркі, памідоры, часнок, чай, каву, соль і нават запалкі.
Цэны на гэтыя прадукты дзяржава зараз не будзе рэгуляваць, а значыць у бліжэйшы час яны хутчэй за ўсё падаражэюць. Раней у пераліку "сацыяльных" тавараў было 62 пазіцыі, зараз – толькі 29.
Чытайце таксама:
Аляксей Багданаў прызначаны кіраўніком МАРГ
Тавараў з дзяржаўным рэгуляваннем цэн стане менш
Яшчэ менш: рэальныя даходы беларусаў працягваюць скарачацца
Агародніна стала даражэйшай, садавіна - таннейшай. Як змяніліся кошты ў лістападзе?
Азербайджан можа павялічыць пастаўкі прадуктаў харчавання ў Беларусь
Лукашэнка: з-за контрмер у адказ на санкцыі людзі не павінны пацярпець
Мінсельгасхарч аб эмбарга: Беларусь будзе забяспечана харчаваннем