МІНСК, 15 сту – Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прааналізаваў падзеі ў Казахстане і выказаўся аб узаемасувязі іх з тым, што адбывалася ў Беларусі ў 2020-м.
"За ўсімі гэтымі падзеямі стаяць дзяржавы. І заўважце, у жніўні 2020-га гэтыя дзяржавы (ведаеце, якія і чыімі рукамі) рынуліся да нас. Вядома, усю кашу заварылі іх спецслужбы. І мы іх бачылі, яны гэта не хавалі. Але тут мы ім рогі абламалі, і яны зрабілі вывад", - цытуе БелТА словы Лукашэнкі.
Прэзідэнт упэўнены, што калектыўны Захад вырашыў не раскрываць свае інтарэсы ў публічнай прасторы.
"Працавалі спецслужбы, і яны (зацікаўленыя дзяржавы - Sputnik) не свяціліся, ніхто гэтага не заўважыў. Такія маштабныя акцыі, у такой грандыёзнай краіне, як Казахстан, (арганізаваць - Sputnik) за суткі? Проста так не атрымаецца", - лічыць беларускі лідар.
Ён выказаўся аб інтарэсах буйных транснацыянальных кампаній у Казахстане і, спаслаўшыся на данясенне разведкі, расказаў аб камандзе з боку Захаду: "Не спяшайцеся, спакойна, калі будзе ўсё зразумела – выйдзем на авансцэну".
Лукашэнка назваў Беларусь і Казахстан вузлавымі пунктамі для заходніх спецслужбаў у Еўропе і Цэнтральнай Азіі.
З Казахстана, на думку прэзідэнта, можна было і "падагрэць" Расію, і нівеліраваць ганьбу Афганістана, якую дапусцілі ЗША. Можна ўплываць не толькі на Кітай, але і на ўсю Азію.
Па словах Лукашэнкі, гэтая інфармацыя і падштурхнула лідараў краін АДКБ накіраваць у Казахстан міратворцаў.
"Мы прынялі рашэнне ўмяшацца. У першай размове з Пуціным (па тэлефоне - Sputnik) я яму сказаў: "Як толькі мы там прызямлімся, паглядзіш, сітуацыя зменіцца". Так і адбылося. Гэта для нас было галоўнае", - сказаў Лукашэнка.
Чытайце таксама:
Міратворцы ўсялілі ў нас надзею: што кажуць людзі, якія прыляцелі з Нур-Султана?
Беларускія міратворцы вярнуліся з Казахстана
Лукашэнка і Такаеў паразмаўлялі па тэлефоне
Баюся выходзіць на вуліцу: беларуска з Алматы расказала пра сітуацыю ў горадзе
Вельмі паспяховая місія: Такаеў ацаніў дзеянні міратворцаў у Казахстане