МІНСК, 16 сту – Sputnik. Новы ўсплёск беспарадкаў у Казахстане наўрад ці магчымы, лічыць генеральны сакратар Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) Станіслаў Зась, такое меркаванне ён выказаў у інтэрв'ю Russia Today.
"Я б не стаў казаць пра небяспеку нейкага рэваншу альбо новага ўсплёску. Я практычна ўпэўнены, што гэта немагчыма, таму што, па-першае, сітуацыя ўзята пад кантроль. Па-другое, зараз праводзіцца вялікая праца па высвятленні ўсёй карціны, усіх удзельнікаў", - сказаў генеральны сакратар АДКБ.
Пры гэтым ён адзначыў, што па факце здарэння ў рамках заканадаўства Казахстана будуць прыняты неабходныя меры. А з сітуацыі вывады зрабіў і народ Казахстана, і кіраўніцтва краіны.
Каменціруючы ўвод міратворцаў АДКБ у Казахстан, Зась адзначыў, што гэтыя падзеі сталі ўрокам.
"Крыху пазней мы ў спакойнай абстаноўцы прааналізуем увесь гэты працэс, зробім пэўныя высновы для сябе і, калі трэба, карэкціроўкі нейкія. Іншае пытанне – што ў сур'ёзнай перабудове нашай дзейнасці я не бачу неабходнасці", - падкрэсліў Зась у інтэрв’ю RT. І растлумачыў, што створаныя ў АДКБ сістэма і механізмы рэальна спрацавалі "і нядрэнна спрацавалі".
Міратворцы АДКБ у Казахстане
На фоне беспарадкаў і пагромаў, якія адбыліся ў Казахстане ў першыя дні 2022-га, прэзідэнт краіны Касым-Жамарт Такаеў 5 студзеня звярнуўся ў АДКБ з просьбай аб дапамозе. На наступны дзень у Казахстан былі адпраўлены калектыўныя міратворчыя сілы з Расіі, Беларусі, Арменіі, Таджыкістана і Кыргызстана.
Міратворцам даверылі ахову стратэгічна важных аб’ектаў. Беларускія вайскоўцы ахоўвалі склад боепрыпасаў і вайсковы аэрадром Жэтыген. Армянскі кантынгент ахоўваў хлебны камбінат "Аксай" і помпавую станцыю "Дружба", а таджыкскія міратворцы – алмацінскую ЦЭЦ-1. Расійскія міратворцы ўзялі пад кантроль аэрапорт Алматы.
Прэзідэнт Казахстана заявіў 11 студзеня, што місія міратворцаў у краіне скончана, вывад калектыўных сіл з краіны плануецца завяршыць да 19 студзеня. Да гэтага дня ў рэспубліцы скончыцца тэрмін дзеяння надзвычайнага становішча.
Чытайце таксама:
Генеральны сакратар АДКБ расказаў, ці былі нападзенні на міратворцаў у Казахстане
Хрэнін ацаніў працу міратворцаў, якія вярнуліся з Казахстана
Лукашэнка аб падзеях у Беларусі і Казахстане: кашу заварыў Захад
Баюся выходзіць на вуліцу: беларуска з Алматы расказала пра сітуацыю ў горадзе
Грамадзяне Казахстана сталі часцей звяртацца з просьбамі аб пераездзе ў Беларусь