МІНСК, 24 сту – Sputnik. Ваенны блок НАТА ўзмацняе сваю прысутнасць у краінах Усходняй Еўропы з-за сітуацыі на Украіне, заявілі ў панядзелак у альянсе.
Як падкрэсліваецца, краіны-саюзнікі па НАТА накіроўваюць дадатковую ваенную дапамогу – караблі і самалёты – у месцы дыслакацыі на ўсходнім крыле альянсу.
"Узмацняючы такім чынам стрымліванне і абарону на фоне працягу нарошчвання Расіяй сіл на Украіне і вакол яе", – адзначаецца ў паведамленні на сайце паўночнаатлантычнага альянсу.
У прыватнасці, Данія накіроўвае фрэгат у Балтыйскае мора, а таксама плануе паслаць чатыры знішчальнікі F-16 у Літву. Свае караблі накіроўвае Іспанія – яны павінны далучыцца да сіл НАТА. Таксама іспанскія вайскоўцы разважаюць над адпраўкай самалётаў у Балгарыю.
Францыя, у сваю чаргу, гатова накіраваць сілы пад камандаваннем НАТА ў Румынію. Нідэрланды ў красавіку накіроўваюць два знішчальнікі F-35 у Балгарыю і перадаюць у распараджэнне сіл рэагавання НАТА сухапутныя падраздзяленні і карабель. Злучаныя Штаты Амерыкі таксама заявілі, што разглядаюць павелічэнне сваёй вайсковай прысутнасці ва Усходняй Еўропе.
Прапановы Расіі па бяспецы
У снежні 2021 года Масква апублікавала праекты дамовы з ЗША аб гарантыях бяспекі і пагаднення аб мерах забеспячэння бяспекі Расіі і дзяржаў-членаў НАТА. Масква, у прыватнасці, патрабуе, каб вайсковыя сілы альянсу спынілі ўзвядзенне вайсковых баз ў постсавецкіх краінах, не далучалі Украіну і адмовіліся ад далейшага пашырэння на ўсход.
У студзені неаднаразова праходзілі кансультацыі бакоў, аднак перамовы пакуль не прывялі да канкрэтных рашэнняў.
Масква выказвае занепакоенасць тым, што НАТА і ЗША ператвараюць Украіну ў ваенны плацдарм супраць Расіі. Па заявах расійскага МЗС, суседнюю краіну ўцягваюць у альянс, ёй рэгулярна пастаўляюць узбраенне.
Расія не раз абвяргала абвінавачанні Захаду ў "агрэсіўных дзеяннях" у дачыненні да Украіны. Як адзначаюць расійскія ўлады, краіна нікому не пагражае і ні на каго не збіраецца нападаць.
Таксама на Sputnik:
Лукашэнка: Беларусь і Расія "ламануць так, што мала не здасца"
ЗША могуць адправіць тысячы вайскоўцаў да меж Саюзнай дзяржавы
Абстаноўка на паўднёвых межах Беларусі ўвесь час ускладняецца – Лукашэнка
Саюзная дзяржава будзе купіраваць пагрозы, звязаныя з НАТА
Лукашэнка папярэдзіў аб непрадказальнасці абстаноўкі на паўднёвай мяжы