МІНСК, 31 сту – Sputnik. Расійскія вайскоўцы, якія прыбылі ў Беларусь для ўдзелу ў праверцы сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы, пачалі разгортваць палявыя пункты і арганізавалі адзіную сістэму кіравання войскамі, паведамілі ў Мінабароны РФ.
Адзначаецца, што падраздзяленні ўжо знаходзяцца на беларускіх палігонах, ваенныя спецыялісты наладзілі паміж імі відэа-канферэнц-сувязь – цяпер камандзіры розных ступеняў могуць перадаваць сігналы кіравання ў рэжыме рэальнага часу.
Цяпер вайскоўцы маскіруюць пункты кіравання і баявую тэхніку. Абарону ад паветранага нападзення ўмоўнага саперніка забяспечваюць падраздзяленні СПА – яны ўжо заступілі на баявое дзяжурства.
Двухэтапная праверка войск
Праверка сіл Саюзнай дзяржавы праходзіць у два этапы. На першым да 9 лютага ў Беларусь з Расіі будуць перадыслакаваны асабовы склад і тэхніка, будзе створана некалькі груповак войск.
Другі этап пачнецца 10 лютага – гэта будуць сумесныя беларуска-расійскія вучэнні "Саюзная рашучасць-2022". У час манеўраў падраздзяленні адпрацуюць умоўнае адлюстраванне знешняй агрэсіі на паўднёвых і заходніх межах Беларусі.
Асноўная фаза вучэнняў, якія працягнуцца да 20 лютага, пройдзе на пяці палігонах - "Абуз-Лясноўскім", "Асіповіцкім", "Брэсцкім", "Гожскім" і "Даманаўскім". Для адпрацоўкі задач будуць задзейнічаны чатыры беларускія аэрадромы.
Якую тэхніку Расія прывезла на вучэнні?
За апошнія паўтара тыдня ў Беларусь, паводле афіцыйных звестак міністэрстваў абароны дзвюх краін, прыбылі некалькі соцень расійскіх ваеннаслужачых, узбраенне і ваенная артылерыйская тэхніка Усходняй ваеннай акругі з Хабараўскага краю.
Па чыгунцы ў Беларусь былі адпраўлены два дывізіёны ракетных сістэм С-400 "Триумф", а таксама зенітныя комплексы "Панцирь-С". Адзін дывізіён уключае 12 баявых машын, кожная з якіх можа несці па 12 ракет у транспартна-пускавых кантэйнерах.
Акрамя таго, нядаўна ў Беларусь завяршылі перабазіраванне сучасныя расійскія знішчальнікі СУ-35С.
Чытайце таксама:
Расія перакінула ў Беларусь дывізіён "Панцирей-С"
Рапота пракаменціраваў пастаўкі С-400 ці С-500 у Беларусь
Мінабароны РФ: тэхніка марпехаў і артылерыстаў прыбыла ў Беларусь
Расійскія Су-35С адпрацуюць палёты на максімальную далёкасць у Беларусі
МЗС РФ назвала домысламі заявы аб размяшчэнні ядзернай зброі ў Беларусі