МІНСК, 5 лют – Sputnik. Украіна мае намер правесці два тэставыя адключэнні ад энергасетак Беларусі і Расіі перад падключэннем да заходнееўрапейскай энергасістэмы, пра гэта паведамляе выданне Welt.
Раней аб тым, што Украіна збіраецца ў 2023 годзе адлучыцца ад энергасістэм Беларусі і Расіі і падключыцца да сістэмы пастаўкі электраэнергіі (ENTSO-E) з Еўрасаюза, заяўляў міністр замежных спраў краіны Дзмітрый Кулеба.
Усяго плануецца два тэставыя адключэнні – з 24 па 26 лютага і яшчэ адно летам, даты пакуль не ўдакладняюцца.
Саветнік дзяржсакратара ЗША па энергетычнай бяспецы Амас Хахштэйн станоўча ацаніў гэты крок у гутарцы з урадам Германіі.
"Такім чынам, Украіна рашуча заяўляе аб сваім жаданні быць звязанай з Еўрапейскім Саюзам. Я вельмі спадзяюся, што інтэграцыя электраэнергетычнай сістэмы адбудзецца ў гэтым годзе", – прыводзіць выданне словы Хахштэйна.
Паводле інфармацыі Welt, расійскі "Сістэмны аператар Адзінай энергетычнай сістэмы" паведаміў, што гатоў супрацоўнічаць з Украінай па адключэнні, а пасля правядзення тэста зноў правесці сінхранізацыю з сістэмамі Расіі і Беларусі. У арганізацыі "Укрэнерга" пры гэтым заявілі выданню, што, калі пасля тэставага адключэння не атрымаецца назад падлучыцца да сеткі, украінская сістэма валодае дастатковым "запасам трываласці" для ізаляванай працы на працягу доўгага часу.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Мінэнерга: Беларусь аднавіла пастаўкі электраэнергіі на Украіну
Людзей шкада: Лукашэнка не супраць паставак электрычнасці ў Літву і Украіну
Украіна забараніла імпарт электраэнергіі з Расіі і Беларусі
Беларусь у моцныя маразы дапамагла Украіне электрычнасцю
Украіна аднавіла імпарт электраэнергіі з Беларусі