Колькі шматдзетных сямей атрымаюць кватэры ў гэтым годзе, вызначыў Саўмін

У сталіцы палепшаць жыллёвыя ўмовы 1 226 шматдзетных сямей, усяго па краіне разлічваць на будаўніцтва могуць амаль 10 тысяч бацькоў.
Sputnik
МІНСК, 9 лют – Sputnik. Саўмін зацвердзіў планы па жыллёвым будаўніцтве на 2022 год, у дакуменце прапісана, колькі шматдзетных сямей сёлета будуць накіраваны на паляпшэнне жыллёвых умоў.
Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым партале Беларусі.
У гэтым годзе па планах 9 675 шматдзетных бацькоў змогуць разлічваць на будаўніцтва кватэры або дома.
Прычым у сталіцы накіраваць на паляпшэнне жыллёвых умоў збіраюцца 1 226 сямей.
Разбіўка па рэгіёнах выглядае наступным чынам:
у Брэсцкай вобласці – 1 797 шматдзетных сямей;
Віцебскай – 800;
Гомельскай – 1 298;
Гродзенскай – 1 200;
Мінскай – 2 050;
Магілёўскай – 1 304;
у Мінску – 1 226.
Акрамя таго, у 2022 годзе запаветныя квадратныя метры атрымаюць яшчэ 8 334 шматдзетных – за кошт уводу жылля ў эксплуатацыю.
Больш за ўсё ў Мінскай (1 464 шматдзетныя сем'і), Брэсцкай (1 426) і Гомельскай абласцях (1 363). У сталіцы дамы здадуць для 1 280 сямей.
Усяго на фінансаванне будаўніцтва жылля для шматдзетных сёлета плануюць выдзеліць амаль 1,2 млрд беларускіх рублёў. Прычым асноўная частка сродкаў пойдзе з крэдытных рэсурсаў банкаў (891,54 млн рублёў) і льготнага крэдытавання (102,79 млн.). З уласных сродкаў шматдзетных сямей – 303,68 млн рублёў.
Акрамя таго, у пастанове прадугледжана паляпшэнне жыллёвых умоў для 442 сямей рэспублікі за кошт сацыяльных кватэр (21,56 тыс "квадратаў" увядуць у строй у гэтым годзе, з якіх 7,35 тыс прадугледжаны для дзяцей-сірот).
Нешта дастанецца і тым, хто стаіць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў: па планах Саўміна, 1,37 млн квадратных метраў будуць выдзелены для чаргавікоў.

Жыллёвае пытанне і новыя "квадраты"

Усяго сёлета ў Беларусі збіраюцца здаць 4,2 млн. квадратных метраў жылля. Рэкардсмен па новых кватэрах – Мінская вобласць, дзе ўвядуць у эксплуатацыю 1 млн кв м, з якіх 220 тыс аддадуць для тых, хто мае патрэбу.
Працягваюць развівацца гарады-спадарожнікі: больш за 24 тысячы квадратных метраў аддадуць мінчанам, якія жадаюць перабрацца ў блізкі да сталіцы населены пункт. У Мінску хочуць пабудаваць яшчэ 880 тыс "квадратаў", з якіх для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, аддадуць 140 тысяч метраў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Дзеянне сямейнага капіталу пашыраць у Беларусі
Чытайце таксама:
Урад Беларусі зацвердзіў планы па будаўніцтве жылля
Сямейны капітал у Беларусі: як яго атрымаць і патраціць?
Міністр архітэктуры і будаўніцтва расказаў аб цэнах на жыллё ў Беларусі
У Беларусі больш не будуць будаваць новыя дарогі – Мінтранс
Лукашэнка расказаў, хто атрымае жыллё з дзяржпадтрымкай