МІНСК, 9 лют – Sputnik. ЗША павінны ўключыцца ў асэнсаваны дыялог з Расіяй па пытаннях бяспекі, заявіў намеснік міністра замежных спраў РФ Сяргей Рабкоў.
"Яны павінны, калі яны сур’ёзна заклапочаны гэтай сітуацыяй, весці гэты дыялог за зачыненымі дзвярыма. Апошнім часам занадта шмат публічнасці, мегафоннай дыпламатыі з Захаду", - сказаў Рабкоў журналістам.
Паводле яго слоў, расійскі бок ніколі не звяртаўся да такіх прыёмаў. Сёння Расія сфакусіравана на ціхай дыпламатычнай рабоце.
"Выбар – за Захадам і яго аднадумцамі. Што будзе адбывацца далей, залежыць ад іх", - канстатаваў Сяргей Рабкоў.
Пасля чаго дадаў, што расійскі бок працягвае падрыхтоўку адказаў на перададзеныя раней ЗША і НАТА меркаванні па праектах дакументаў аб гарантыях бяспекі.
"Прэзідэнту сітуацыя будзе даложана. Ён прыме адпаведнае рашэнне", - нагадаў высокапастаўлены расійскі дыпламат.
Прафнепрыдатнасць АБСЕ і НАТА
"Мы цяпер сканцэнтраваны на тым, каб завяршыць аналіз рэакцыі, яна прадаўжае паступаць. У тым ліку мы ўспрымаем як рэакцыю тое дзейства, якое заходнія краіны і некаторыя іншыя іх падпявалы арганізавалі ў Вене па лініі АБСЕ ўчора", - асабліва адзначыў Сяргей Рабкоў.
На яго думку, мерапрыемства паказала поўную прафесійную непрыдатнасць АБСЕ, як арганізацыі, якая павінна займацца пытаннямі бяспекі.
"Нагадваю ўсім, хто датычны да гэтага дзеяння, што гэта не яны павінны выстаўляць нейкія прэтэнзіі ў адрас Расіі, а гэта Расія патрабуе ад калектыўнага Захаду, перш за ўсё, ад ЗША, у якасці дырыжора таго, што адбываецца, сур’ёзнай рэакцыі на нашы патрабаванні – непашырэнне НАТА, нез’яўленне ўдарных сістэм паблізу нашых рубяжоў, і вяртанне канфігурацыі НАТА да пазіцый, якія альянс займаў у 1997 годзе", - нагадаў яшчэ раз намеснік кіраўніка МЗС РФ.
Прычым ён падкрэсліў, што дадзеныя патрабаванні расійскага боку носяць імператыўны характар, таму забалбатаць іх ці ўтапіць у словаблудзіі, як АБСЕ, ні ў каго не атрымаецца.
Сяргей Рабкоў звярнуў увагу, што цяпер украінскі бок павялічвае запасы зброі, боепрыпасаў і амуніцыі, што можна расцэньваць, як спробу аказаць ціск на Расію.
"Відавочным чынам тут прысутнічае кампанент шантажу і прэсінгу", - выказаў меркаванне расійскі дыпламат.
Адмова ад каментарыяў
Раней прэс-сакратар дзярждэпартамента Нед Прайс адмовіўся каменціраваць публікацыі аб магчымым размяшчэнні амерыканскіх супрацьракетных комплексаў THAAD, якія ўваходзяць у сістэму СРА ЗША, на ўкраінскай тэрыторыі.
"Мы са шкадаваннем канстатуем, што ў арсенале ўсёй гэтай групы, якая супрацьстаяла нам, па вялікім рахунку нічога не засталося. Замест таго, каб займацца дээскалацыяй, якая ўключае ў тым ліку безумоўнае патрабаванне да Кіева ў поўным аб’ёме выконваць мінскія пагадненні, адбываюцца рознага роду інфармацыйныя ўкідванні", - пракаменціраваў сітуацыю Сяргей Рабкоў.
Паводле яго слоў, расійскі бок не паддаецца на такія правакацыі. Пры гэтым ён нагадаў, што раней у СМІ зрабілі ўкід, што Масква нібыта рыхтуе нейкія ролікі. Усё гэта правакацыі з адной сэрыі.
Намеснік кіраўніка МЗС РФ растлумачыў, што калі гарачыя галовы пойдуць на пастаўкі комплексаў THAAD, то гэта будзе азначаць зніжэнне шансаў дыпламатычнага рашэння крызісу, які ўзнік па віне амерыканскага боку і іх саюзнікаў.
Санкцыі, як шапіто
На думку Сяргея Рабкова, Еўрапейскі Саюз гатовы цярпець, што заўгодна, абы нашкодзіць Расіі, што наглядна ілюструе гісторыя вакол газаправода "Северный поток 2".
"Гэта проста такая забава – палітычны цырк шапіто, якім займаецца Захад. Ёсць група клоунаў, ёсць група ілюзіяністаў, якія з шапкі выцягваюць зайца за белыя вушы, потым ён ператвараецца ў стужку. Ніхто не ведае – ці быў заяц, ці была стужка, але усе задаволеныя. Усе ядуць марожанае і папкорн. Гэта было б смешна, калі б не было так сумна", - лічыць расійскі дыпламат.
Пасля чаго падкрэсліў, што гісторыя вакол гэтага газаправода стала інструментам ціску на Расію ў руках палітыкаў у Злучаных Штатах, а таксама іх саюзнікаў.
Дадзеная сітуацыя стала адлюстраваннем рэальнасці, якая склалася ў ЕС і НАТА, якія не могуць самастойна ацаніць уласныя інтарэсы і доўгатэрміновыя перспектывы.
Ключавое пытанне для Масквы
Раней газета El Pais апублікавала дакумент, які змяшчае адказ ЗША і НАТА на расійскія прапановы па гарантыях бяспекі. Сярод іншага там меўся механізм для пацвярджэння неразмяшчэння крылатых ракет "Тамагаўк" у Румыніі і Польшчы.
Па словах намесніка міністра замежных спраў РФ, у Маскве сур’ёзна ўспрынялі прапановы аб канкрэтных мерах па транспарэнтнасці для ўмацавання даверу і зніжэння рызык.
"Але мы не апускаемся ў матэрыю канкрэтыкі гэтай прапановы цяпер, таму што для нас галоўнае зразумець, ці гатовы на тым баку да прадаўжэння сур’ёзнай размовы па непашырэнні НАТА і вяртанні яе канфігурацыі да становішча па стане на 1997 год, на момант падпісання асноватворнага акта", - зрабіў акцэнт ён.
Сяргей Рабкоў падкрэсліў, што "вось ад гэтага залежыць усё астатняе".
"Калі атрымаецца, што гэта размова рэальна пойдзе, а не замкнецца зноў на бессэнсоўныя натацыі і спробы нам "утлумачыць" заходнюю логіку падыходу да пытанняў бяспекі, якая поўнасцю дыскрэдытавала сябе", - сказаў дыпламат.
На яго думку, прапанова аб узаемных інспекцыях пакуль не больш чым сігнал аб сур’ёзным стаўленні да пытання, якое ставяць расійскія прапановы па гарантыях бяспекі.
"Падстаў займацца канкрэтыкай амерыканскіх ідэй у адсутнасці разумення, што там ёсць хоць найменшы прасвет па непашырэнні НАТА, няма", - канстатаваў ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Экспансія НАТА на ўсход пагражае глабальнай бяспецы, заявілі ў Пекіне
Макрон прапанаваў Пуціну разам працаваць над гарантыямі бяспекі
Лукашэнка не мае намеру мірыцца з дзеяннямі ўлад Украіны
Амерыканскае агенцтва напалохала ўвесь свет, паведаміўшы аб "уварванні" ва Украіну
Украіна правядзе вучэнні ў Чарнобыльскай зоне адчужэння