Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Пуцін і Лукашэнка паўдзельнічаюць у мерапрыемствах па вайсковым супрацоўніцтве

Гэта пацвердзіў прэзідэнт Расіі падчас сустрэч з беларускім калегам, які прыбыў на перамовы ў Маскву.
Sputnik
МІНСК, 18 лют – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам у Маскве пацвердзіў, што лідэры дзвюх дзяржаў у суботу прымуць удзел у мерапрыемствах па ваенным супрацоўніцтве.
Паводле слоў Пуціна, сёння ён і Лукашэнка абмяркуюць рэгіянальную сітуацыю, ацэняць, "як ідзе ваеннае супрацоўніцтва - зараз актыўная фаза ваенных вучэнняў".

"Заўтра разам нават паўдзельнічаем у адным са значных мерапрыемстваў у гэтым комплексе ваеннага супрацоўніцтва", - сказаў расійскі прэзідэнт, паведамляе БелТА.

У сваю чаргу прэзідэнт Беларусі адзначыў, што ўжо быў на сумесных вучэннях "Саюзная рашучасць - 2022".
"Паглядзеў і расійскае падраздзяленне, і беларускае... Вельмі ўражліва. Ну і як вы гаварылі, заўтра, калі ўсё будзе нармальна, пабудзем з вамі на цікавым мерапрыемстве", - сказаў Лукашэнка.
"Не пабудзем, а паўдзельнічаем", - паправіў яго Пуцін.
"Паўдзельнічаем, так", - пагадзіўся беларускі лідар.
Раней прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што прэзідэнт Расіі ў суботу плануе назіраць вучэбныя пускі балістычных ракет з сітуацыйнага цэнтра.

Першы раўнд апаненты прайгралі

Падчас сустрэчы з Пуціным Лукашэнка заявіў, што апаненты Масквы і Мінска, якія заяўлялі пра падрыхтоўку эскалацыі вакол Украіны, першы раўнд прайгралі.
"Яны першы раунд вельмі моцна прайгралі", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.
Ён таксама адзначыў, што Беларусь і Расія вымушаны рэагаваць на націск Захаду.
"Ваенна-палітычны спектр сёння сіламі нашых, як вы кажаце, заходніх партнёраў, выйшаў на лідзіруючыя пазіцыі. Нам даводзіцца рэагаваць - і ў плане нашых ваенных вучэнняў, і дыпламатыі. Думаю, у іх і тут таксама наўрад ці нешта атрымаецца", - сказаў Лукашэнка.
"Сёння ўжо гляджу, выводзяць на другі раунд, палохаючы ўвесь свет аб тым, што заўтра мы нападзем на Украіну, акружым, знішчым і гэтак далей. Хоць планаў у нас, колькі мы ні абмяркоўвалі гэтыя пытанні, ніколі не было", - дадаў прэзідэнт Беларусі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
РФ і Беларусь рушылі наперад у будаўніцтве Саюзнай дзяржавы - Пуцін
Лукашэнка адправіўся ў Маскву на перамовы з Пуціным
Ці паедуць Лукашэнка і Пуцін на вучэнне "Саюзная рашучасць"?