Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

ЕС працягнуў дзеянне персанальных санкцый супраць Беларусі

У санкцыйным спіску Бруселя знаходзяцца амаль 190 беларускіх чыноўнікаў і сілавікоў.
Sputnik
МІНСК, 25 лют – Sputnik. Еўрасаюз яшчэ на год прадоўжыў персанальныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі, пад якія трапілі чыноўнікі і сілавікі, гаворыцца ў распаўсюджаным у пятніцу афіцыйным дакуменце Еўрасаюза.
Санкцыі будуць дзейнічаць да 28 лютага 2023 года.
Беларускія чыноўнікі, прадпрыемствы і арганізацыі папалі пад cанкцыі пасля 9 жніўня 2020 года.
З таго часу санкцыйны спісак ЕС у адносінах да беларускіх чыноўнікаў і кампаній папаўняўся некалькі разоў, у тым ліку пасля экстранай пасадкі самалёта Ryanair і міграцыйнага крызісу на мяжы.
Пад еўрапейскімі санкцыямі цяпер знаходзіцца шэраг беларускіх прадпрыемстваў, у прыватнасці, "Гродна Азот" і "Беларусьнафта", кампаніі "Белавія" і сірыйская Cham Wings, заводы "Белшына", "Беларуснафта".
У канцы мінулага года афіцыйны Мінск заявіў, што таксама ўводзіць санкцыі ў адказ у дачыненні ЕС - цяпер на шэраг тавараў з краін, якія падтрымалі абмежаванні, на працягу паўгода дзейнічае эмбарга.

Санкцыі ЗША

Напярэдадні стала вядома, што міністэрства фінансаў ЗША ўвяло санкцыі супраць 24 фізічных і юрыдычных асоб Беларусі "за падтрымку расійскай ваеннай аперацыі".
Рэстрыкцыі накіраваны на абаронны сектар Беларусі і фінансавыя інстытуты. Яны закранулі шэраг банкаў, у прыватнасці, "Белінвестбанк" і "Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі". Пад новыя амерыканскія санкцыі трапілі прадстаўнікі сілавых ведамстваў: міністр абароны Віктар Хрэнін, а таксама Аляксандр Вальфовіч, дзяржаўны сакратар Савета бяспекі, а таксама некаторыя бізнесмены.
Акрамя таго, брытанскі прэм’ер-міністр Барыс Джонсан заявіў, што санкцыі, уведзеныя Вялікабрытаніяй супраць Расіі, накладзены таксама і на Беларусь – за "ролю ў нападзенні на Украіну".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Заходнія межы Саюзнай дзяржавы пад надзейнай абаронай – Галоўчанка
Еўрасаюз ухваліў санкцыі супраць Расіі, Пуцін у спіске не значыцца
Эксперты назвалі прычыны спецаперацыі ў Данбасе
Беларусь пабудуе свой порт пад Санкт-Пецярбургам
Захад вырашыў узорна-паказальна пакараць Беларусь - Макей