Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Лаўроў: Крэмль гатоў да перагавораў з Украінай, як толькі УС Украіны складуць зброю

Па словах кіраўніка МЗС Расіі, Уладзімір Зяленскі сам выпусціў магчымасці па ўрэгуляванні сітуацыі.
Sputnik
МІНСК, 25 лют – Sputnik. Расія гатова да перагавораў у любы момант, умовы для іх правядзення назваў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў.
Паводле яго слоў, на ўзброеныя сілы Украіны ніхто не збіраецца "нападаць, прыгнятаць, няхай вяртаюцца ў сем'і".
Сяргей Лаўроў перакананы, што ўкраінскаму народу трэба даць магчымасць "вызначыць свой лёс".

"Да перамоў мы гатовы ў любы момант, як толькі Узброеныя сілы Украіны адгукнуцца на заклік нашага прэзідэнта, спыняць супраціўленне, складуць зброю", - назваў умовы кіраўнік МЗС Расіі.

Калі будуць перамовы?

Сяргей Лаўроў лічыць, што Украіна і Расія могуць вярнуцца да перагавораў пасля завяршэння спецыяльнай аперацыі Расіі па дэмілітарызацыі.
"Мы выступаем за тое, каб, вызваліўшы Украіну ад мілітарызму і неанацызму, даць магчымасць усім народам, якія жывуць у гэтай краіне, самім вызначаць сваю будучыню без якога-небудзь ціску звонку", - дадаў Лаўроў.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сам упусціў магчымасць урэгуляваць сітуацыю, таму цяпер не варта "валіць з хворай галавы на здаровую". Лаўроў лічыць, што Зяленскі хлусіць, калі гаворыць, што гатоў абмяркоўваць нейтральны статус краіны.

Пабудаваць Украіну без нацызму

Кіраўнік расійскага МЗС заявіў, што РФ не дазволіць кіраваць нацыстам на Украіне і не можа больш закрываць на гэта вочы.
"Расія забяспечыць дэмілітарызацыю Украіны. Расія забяспечыць дэнацыфікацыю Украіны. Мы занадта пакутавалі ад нацызму, і ўкраінскі народ занадта пакутаваў ад нацызму, каб на гэта ўсё можна было закрываць вочы", - заявіў Лаўроў.
Ён таксама дадаў, што Расія не бачыць магчымасці прызнаць дэмакратычным той урад, які прыгнятае і "ўжывае метады генацыду" да свайго ж народа.

Расійская спецаперацыя

У панядзелак, 21 лютага, Уладзімір Пуцін заявіў аб прызнанні суверэнітэту Данецкай і Луганскай народных рэспублік і падпісаў адпаведныя ўказы. Пазней кіраўнікі ДНР Дзяніс Пушылін і ЛНР Леанід Пасечнік звярнуліся да расійскага лідара з просьбай аказаць дапамогу ў адбіцці агрэсіі з боку Узброеных сіл Украіны.
Раніцай 24 лютага Уладзімір Пуцін аб’явіў аб пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі ў Данбасе. Кіраўнік расійскай дзяржавы адзначыў, што ўся адказнасць за кровапраліцце будзе на сумленні кіруючага ва Украіне рэжыму, і заклікаў украінскіх вайскоўцаў не выконваць злачынных загадаў украінскай улады, скласці зброю і ісці дадому. Мінабароны РФ паведаміла, што Узброеныя сілы Расіі не наносяць ніякіх ракетных, авіяцыйных ці артылерыйскіх удараў па гарадах Украіны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Лаўроў заявіў, што Захад выгароджвае кіеўскі рэжым
Злачынствы ўлад Украіны супраць мірных жыхароў
Ваенная спецаперацыя ў Данбасе: што адбываецца ў пятніцу
Мінабароны Расіі падвяло першыя вынікі спецаперацыі ў Данбасе
Аперацыя Расіі прадухіліла маштабнае ўварванне Украіны – дэпутат Дзярждумы