МІНСК, 25 лют – Sputnik. Выканаўчы савет Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) рашуча асуджае парушэнне алімпійскага перамір’я ўрадам Расіі і ўрадам Беларусі, адпаведная заява апублікавана на сайце МАК.
У сваёй заяве МАК заклікаў усе міжнародныя спартыўныя федэрацыі адмовіцца ад правядзення спартыўных спаборніцтваў пад сваёй эгідай, якія былі запланаваны ў Беларусі і Расіі. Камітэт падкрэсліў, што сам ніякіх мерапрыемстваў у гэтых краінах не плануе.
Прычынай для такога рашэння, акрамя парушэння алімпійскага перамір’я, МАК называе неабходнасць паклапаціцца аб бяспецы спартсменаў.
Без сцяга і гімна?
Таксама выканкам заклікае адмовіцца ад вывешвання нацыянальнага сцяга Расіі ці Беларусі і выканання гімна Расіі ці Беларусі на міжнародных спартыўных мерапрыемствах.
Выканкам МАК падкрэсліў, што знаходзіцца ў кантакце з Алімпійскай супольнасцю Украіны для каардынацыі гуманітарнай дапамогі і выказвае поўную салідарнасць з ёй.
МАК таксама выказаў падтрымку Міжнароднаму паралімпійскаму камітэту (МПК) у кантэксце будучых Паралімпійскіх зімовых гульняў у Пекіне ў 2022 годзе.
МАК таксама выказаў падтрымку Міжнароднаму паралімпійскаму камітэту (МПК) у кантэксце будучых Паралімпійскіх зімовых гульняў у Пекіне ў 2022 годзе.
Раней стала вядома аб пераносе або адмене многіх спартыўных падзей, якія павінны былі прайсці на тэрыторыі Расіі ці Беларусі. Так, не адбудзецца сочынскі этап Гран-пры "Формулы-1", а фінал футбольнай Лігі чэмпіёнаў-2022 пройдзе не ў Санкт-Пецярбургу, а ў Парыжы. Адменены і адборачны матч баскетбольнага ЧС-2023 паміж мужчынскімі зборнымі Беларусі і Вялікабрытаніі.
Рэзалюцыя ААН, якая зацвярджае алімпійскае перамір'е, была прынята Генеральнай Асамблеяй ААН 2 снежня 2021 года. Перамір'е пачалося за сем дзён да пачатку Алімпійскіх гульняў, 4 лютага 2022 года, і заканчваецца праз сем дзён пасля закрыцця Паралімпійскіх гульняў.
Што адбылося ў Данбасе?
Раніцай 24 лютага прэзідэнт Расіі Пуцін аб'явіў аб пачатку ваеннай спецаперацыі на тэрыторыі Украіны. Ён падкрэсліў, што ў планы аперацыі "не ўваходзіць акупацыя ўкраінскіх тэрыторый" і што расійскія ўлады "нікому і нічога не збіраюцца навязваць сілай".
Мінабароны РФ паведаміла, што Узброеныя сілы Расіі не наносяць ніякіх ракетных, авіяцыйных або артылерыйскіх удараў па гарадах Украіны - толькі па аб'ектах ваеннай інфраструктуры.
Прэзідэнт Беларусі ў чацвер запэўніў, што беларускія войскі не бяруць удзел у спецыяльнай ваеннай аперацыі ў Данбасе.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чыіайце таксама:
Польшча закрывае неба для расійскіх самалётаў
Беларусь гатова аказаць садзейнічанне ў перагаворах Масквы і Кіева - МЗС
Расія гатова адправіць дэлегацыю ў Мінск на перамовы з Украінай - Пяскоў
Лаўроў заявіў, што Захад выгароджвае кіеўскі рэжым
Польшча можа поўнасцю закрыць мяжу з Беларуссю