МІНСК, 1 сак – Sputnik. Нарада з урадам планавалася з ухілам у эканамічныя праблемы краіны, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці на пашыраным пасяджэнні Савета бяспекі.
Паводле яго слоў, актуальныя падзеі на міжнароднай арэне і іх падача ў сродках масавай інфармацыі вызначылі фармат правядзення мерапрыемства, таму што супраць беларускіх улад вядуць не інфармацыйнае супрацьборства, а вайну.
"Я бачу, што ёсць неабходнасць дакладна раскласці падзеі ва Украіне з улікам іх перадумоў на падставе дакладных фактаў", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Пры гэтым беларускі лідар выказаў надзею, што канфлікт на еўрапейскім кантыненце не набудзе планетарных маштабаў, хаця свой пачатак ён бярэ нават не ў 2014 годзе.
"Тады ён упершыню ўвайшоў у вострую ўзброеную фазу. Але што гэтаму папярэднічала?" - задаў рытарычнае пытанне ўдзельнікам нарады кіраўнік дзяржавы.
Майдан і Данбас
На яго думку, у краіне ішла імклівая ўкраінізацыя, якая суправаджалася радыкальнымі элементамі. Пры гэтым ішла прапаганда нацызму і знішчэнне расійскай культуры.
"Трагічны вынік усяго гэтага мы бачым сёння ва Украіне. Ці хацела гэта бачыць большасць украінскага насельніцтва? Не. Але майдан зрабіў сваю справу", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.
Пасля чаго дадаў, што ў краіне адбыўся дзяржаўны пераварот пры дапамозе знешніх сіл і ў выніку была праліта кроў, а ў Данбасе пачаўся ваенны канфлікт, ад якога скаланулася Еўропа.
Міратворцы і ААН
Беларускі лідар нагадаў, што ў 2014 годзе афіцыйны Мінск акунуўся ў міратворчы працэс, каб спыніць баі на ўкраінскай тэрыторыі.
"Прапанавалі Мінск для працы Трохбаковай кантактнай групе па просьбе Расіі і Украіны. Менавіта Мінскія дамоўленасці спынілі кровапраліцце", - упэўнены ён.
Тады беларускі бок прапанаваў таксама задзейнічаць беларускіх вайскоўцаў у якасці міратворцаў, каб развесці канфліктуючых у Данбасе па розныя бакі.
"Аднак на той момант зацікаўленасці ў гэтай прапанове на першым этапе не было. Мы вярнуліся да гэтай тэмы восенню 2017 года ў Савеце Бяспекі ААН. І зноў у адказ цішыня", - панаракаў Аляксандр Лукашэнка.
Вайна і Захад
Прычым кіраўнік дзяржавы назваў відавочным той факт, што перадумовы для канфлікту нікуды не падзеліся, а Захад у сваю чаргу працягнуў узмоцненую мілітарызацыю ў рэгіёне. Украінцам давалі нязбытныя абяцанні прыняць у НАТА і Еўрасаюз.
"Мэта адна – справакаваць нас, перш за ўсё Расію. І многія еўрапейскія палітыкі не саромеюцца гаварыць аб гэтым з трыбуны ўжо сёння", - лічыць ён.
Паводле яго слоў, зараз у Данбасе працягваюць гінуць людзі, а на Захадзе ўвесь гэты час гэтую вайну ніхто не заўважаў. Заходняя прэса не публікавала фота дзяцей у падвалах падчас абстрэлаў і ахвяр агрэсіі ўкраінскага боку.
"Хіба тых смярцей было мала, каб сесці ўсім у Еўропе і вызначыцца з мерамі даверу і бяспекі ў рэгіёне з улікам новых рэалій?" - задаў яшчэ адно рытарычнае пытанне Аляксандр Лукашэнка.
ЗША, НАТА і Расія
На яго думку, беларускі бок біў у набат на міжнародных пляцоўках, дзе вылучаліся ініцыятывы па запуску дыялогу па пытанні еўрапейскай бяспекі - "Хельсінкі-2".
Увесь гэты час Беларусь была прыхільна да абавязальніцтваў на міжнародным узроўні. Пасля таго як у жніўні 2019 года ўлады рэспублікі працягнулі выконваць Дагавор аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці, Беларусь у адрозненне ад ЗША не выйшла з Дагавора аб адкрытым небе і Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе.
"Мы гэтыя дагаворы выконваем, хоць вядомыя краіны аб іх выцерлі ногі", - акцэнтаваў увагу кіраўнік беларускай дзяржавы.
Пасля чаго дадаў, што кіраўніцтва Расіі звярнулася да ЗША і НАТА з прапановамі аб запуску адкрытага дыялогу па пытаннях бяспекі, якія былі праігнараваны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце тксама:
Зяленскі пагаварыў з Лукашэнкам
Ва Украіне збіваюць беларусаў – Лукашэнка
Праца пасольства ЗША ў Мінску прыпынена
Новы раунд перагавораў РФ і Украіны адбудзецца ў бліжэйшыя дні
Спецаперацыя ў Данбасе: што вядома да раніцы аўторка