МІНСК, 7 сак – Sputnik. Трэці раунд расійска-ўкраінскіх перагавораў у Беларусі завершаны, паведамілі ў пасольстве Расіі ў Беларусі.
Першым яго вынікі падвёў прадстаўнік украінскага боку Міхаіл Падаляк.
"Ёсць невялікія станоўчыя зрухі па паляпшэнні лагістыкі гуманітарных калідораў", - напісаў ён у сваім Twitter-акаўнце.
"Па базавым палітычным блоку ўрэгулявання разам са спыненнем агню і гарантыямі бяспекі інтэнсіўныя кансультацыі працягнуты", – дадаў Падаляк.
Практычна адразу пасля заканчэння перагавораў украінская дэлегацыя на верталётах пакінула Белавежскую пушчу.
У сваю чаргу кіраўнік расійскай дэлегацыі Уладзімір Мядзінскі заявіў, што чаканні ад перагавораў не апраўдаліся, канкрэтных дамоўленасцей дасягнута не было.
Пры гэтым ён выказаў надзею, што з заўтрашняга дня (аўторка, 8 сакавіка) гуманітарныя калідоры запрацуюць. "Украінскі бок нас у гэтым запэўніў", - сказаў кіраўнік расійскай дэлегацыі.
Ён адзначыў, што расійская дэлегацыя прывезла на перагаворы праекты дакументаў, але яны не былі падпісаны. Як заявіў кіраўнік расійскай дэлегацыі Мядзінскі, украінцы ўзялі дакументы з сабой у Кіеў для вывучэння.
Уладзімір Мядзінскі заявіў, што перамовы будуць працягнуты.
Расія спадзяецца, што спробы вывесці людзей па гуманітарных калідорах будуць зроблены ў найкарацейшы час і будуць паспяховымі, заявіў яшчэ адзін удзельнік перагавораў з расійскага боку Леанід Слуцкі.
Няпростыя перагаворы
Перагаворы Расіі і Украіны доўга і цяжка рыхтаваліся. Аб іх неабходнасці пачалі казаць яшчэ 24 лютага – адразу ж у дзень пачатку спецаперацыі РФ у Данбасе, аднак дату і месца ўдалося ўзгадніць толькі 28 лютага. Тады і прайшла першая сустрэча дэлегацый дзвюх краін, яна адбылася на ўкраінска-беларускай мяжы ў Гомельскай вобласці. Бакі абмежаваліся кароткімі заявамі, пасля чаго адбылі на кансультацыі ў свае сталіцы.
Правядзенне другога раўнда перагавораў па просьбе ўкраінскага боку перанеслі на новую пляцоўку – на беларуска-польскай мяжы, у раёне Белавежскай пушчы. Сустрэча павінна была адбыцца ўвечары 2 сакавіка, аднак яе перанеслі на раніцу чацвярга, з-за складанай лагістыкі ўкраінскі бок не паспяваў прыбыць на сустрэчу.
У выніку другі раўнд перагавораў прайшоў у Белавежскай пушчы ў чацвер, 3 сакавіка. Бакі вызначыліся па гуманітарных калідорах для эвакуацыі мірнага насельніцтва і спыненні агню на час іх адкрыцця.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Пяскоў: спецаперацыю можна спыніць у любы момант, калі Кіеў выканае ўмовы
Мядзінскі распавёў аб тэмах трэцяга раунда перагавораў Украіны і РФ - відэа
Басурын: нацыяналісты не далі жыхарам Марыупаля выйсці па гуманітарных калідорах
Прызнанне Крыма часткай Расіі непазбежна – улады паўвострава
Пуцін сказаў Эрдагану, калі магчыма прыпыненне спецаперацыі ў Данбасе