Фота

Вясёлае рэха масленічнага тыдня: як праводзілі зіму ў Строчыцах (фота)

Вось і завяршылася Масленіца, наступіў Вялікі пост. А яшчэ ўчора пяклі бліны, лазілі на масленічны слуп за прызамі ды спальвалі пудзіла, каб вясна не прымусіла сябе доўга чакаць. Як ладзілі масленічнае свята ў Строчыцах – глядзіце ў фотастужцы Sputnik.
Sputnik
1 / 15

Масленіца – старажытнае славянскае свята, якое сімвалізуе провады зімы.

2 / 15

У нядзелю наведвальнікі музея ў Строчыцах змаглі па-сапраўднаму акунуцца ў атмасферу самага вясёлага народнага свята.

3 / 15

Цікавая і насычаная праграма дазволіла прыняць удзел адразу ў сямі днях масленічнага тыдня.

4 / 15

Якая жа Месленіца без бліноў і пірагоў, што сімвалізуюць Сонца.

5 / 15

У Строчыцах можна было набыць і традыцыйны веснавы хэнд-мэйд.

6 / 15

Традыцыйныя масленічныя гулянні не абыходзяцца без народнай забаўкі са святочным слупам, ды і ахвотнікі палазіць за прызамі заўсёды знойдуцца.

7 / 15

Некаторыя паспрабавалі сябе ў розных гульнях і забавах. Народны спосаб пачысціць аўру.

8 / 15

9 / 15

Святочную атмасферу гулянням надавалі беларускія спевы.

10 / 15

Народны абрад "Пахаванне дзеда". Уваход выключна для дарослых.

11 / 15

Масленіца - вясёлая пара, якая так і заклікае ў карагод ці проста патанцаваць.

12 / 15

Некаторыя ноткі сучаснасці дабавіла ў свята фаер-шоу.

13 / 15

Кульмінацыяй Масленіцы стала ўрачыстае спальванне пудзіла зімы – "Марэны".

14 / 15

Вясна ўжо на падыходзе.

15 / 15

Бывай, зіма! Цукровая вата як святочны напамін аб зіме, якая пакрысе знікае.

>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Масленічныя песні: "Маслінка-каўзуха, вадзіся ж ты да Духа!"
Масленіца ў разгары: самыя смачныя рэцэпты бліноў
Як у Кальчунах "Загаўліны" спраўлялі - фота
"Скачком бліны!": галоўная масленічная страва па старажытных рэцэптах
Беларускія звычаі і традыцыі святкавання Масленіцы