КДК спыніў ценявую схему пастаўкі ў Беларусь гародніны і садавіны

Такім жа чынам ценевікі пастаўлялі ў рэспубліку сухафрукты і арэхі - узбуджаны крымінальныя справы, падазроныя затрыманы.
Sputnik
МІНСК, 22 кра - Sputnik. Ценявая схема набыцця і пастаўкі ў Беларусь садавінагароднінай прадукцыі, а таксама сухафруктаў і арэхаў спынена супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК.
Як паведамілі ў камітэце, суб'екты гаспадарання на працягу мінулага і бягучага года набывалі прадукцыю за межамі рэспублікі за наяўны разлік, пры гэтым таварасуправаджальныя дакументы адсутнічалі, сертыфікаты якасці - таксама.
У далейшым прадукты паступалі на паліцы найбуйнейшых гандлёвых сетак Беларусі.
Не абышлося і без ілжэструктур, адзначылі ў КДК. Каб легалізаваць набыты тавар і вывесці грашовыя сродкі з безнаяўнага абароту, ценявікі змяшчалі ў бухулік камерцыйных структур фіктыўныя дакументы аб тым, што нібыта набылі прадукты харчавання ў пэўных кампаній, якія насамрэч з'яўляліся лжэструктурамі. Гэта дазваляла ім скажаць сапраўдны пакупны кошт прадуктаў, завышаць панесеныя выдаткі і не выплачваць падаткі.
Акрамя таго, такая схема адкрывала магчымасці для неабгрунтаванай маніпуляцыі цэнамі на тавары, якія пастаўляюцца ў гандлёвыя сеткі, адзначылі ў Дзяржкантролі. Гэта прывяло да таго, што іншыя пастаўшчыкі на спажыўрынку апынуліся ва ўмовах нядобрасумленнай канкурэнцыі.
"Папярэдне вызначаная на падставе матэрыялаў аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў сума нявыплачаных у бюджэт падаткаў склала не менш за 3 мільёны рублёў", - распавялі ў КДК.
Там паведамілі, што ДФР па фактах ухілення ад выплаты падаткаў узбуджаны крымінальныя справы, а падазроныя затрыманы.
Цяпер праводзяцца следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, каб устанавіць усе абставіны і ўсіх удзельнікаў супрацьпраўнай дзейнасці, дадалі ў камітэце.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Дзяржкантроль расказаў аб галоўных праблемах цяперашняй пасяўной кампаніі
Гэта неядома: КДК праверыў школьныя сталовыя Віцебшчыны
Дзяржкантроль расказаў аб праблемах у ЖКГ і цэнаўтварэнні