Пуцін павіншаваў лідараў і народы замежных дзяржаў з Днём Перамогі

Уладзімір Пуцін перадаў словы шчырай удзячнасці ветэранам фронту і тылу, пажадаў ім добрага здароўя, дабрабыту і даўгалецця.
Sputnik
МІНСК, 8 мая – Sputnik. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін павіншаваў лідараў і народы замежных дзяржаў з Днём Перамогі, паведамілі ў прэс-службе Крамля.
У прыватнасці, віншавальныя тэлеграмы былі дасланы лідарам і грамадзянам Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Абхазіі, Паўднёвай Асеціі, Данецкай і Луганскай народных Рэспублік, а таксама народам Грузіі і Украіны.
"Сёння агульны абавязак – не дапусціць адраджэння нацызму, які прынёс столькі пакут людзям розных краін", - падкрэсліваецца ў пасланнях.
Асабліва адзначаецца, што трэба "захоўваць і перадаваць нашчадкам праўду аб падзеях ваенных гадоў, агульныя духоўныя каштоўнасці і традыцыі брацкага сяброўства".
Уладзімір Пуцін пажадаў новым пакаленням быць вартымі памяці сваіх бацькоў і дзядоў.
Асаблівыя словы прэзідэнт адрасаваў кіраўнікам Данецкай і Луганскай народных рэспублік. У віншавальных пасланнях гаворыцца, што сёння вайскоўцы РФ, ДНР і ЛНР, як і іх продкі, "плячом да пляча ваююць за вызваленне роднай зямлі ад нацысцкай брыдоты".
"Як і ў 1945 годзе, перамога будзе за намі", - выказаў упэўненасць расійскі лідар.
Звяртаючыся да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і грамадзян Украіны, Уладзімір Пуцін падкрэсліў, што рэванш ідэйных нашчадкаў тых, хто быў адолены ў Вялікай Айчыннай вайне, недапушчальны.
"Шчыра жадаю украінскім ветэранам Вялікай Айчыннай вайны душэўнай стойкасці, добрага здароўя і даўгалецця, а ўсім жыхарам Украіны – мірнай і справядлівай будучыні", - гаворыцца ў звароце Уладзіміра Пуціна.
Прэзідэнт РФ таксама перадаў словы шчырай падзякі ветэранам фронту і тылу ўсіх краін, пажадаў ім добрага здароўя, дабрабыту і даўгалецця.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Удзельнік шэсця на Краснай плошчы з Беларусі: гэта мая місія
VR-рэканструкцыя і фотавыстава: Sputnik зноў запусціў спецпраекты ў Брэсцкай крэпасці
Больш за 200 машын прынялі ўдзел у аўтапрабегу да 9 мая ў Брэсце
Фотафакт: кіраўнік МУС усклаў вянок каля Кургана Славы
З канцэртамі, феерверкам, але без парада: як пройдзе 9 Мая ў Мінску