МІНСК, 9 мая – Sputnik. Беларусь у панядзелак 9 мая святкуе 77-ю гадавіну Перамогі, віншаванне суайчыннікам накіраваў прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка.
"Гэта вялікае свята, якое стала сімвалам адвагі і стойкасці, доблесці і ахвярнасці мільёнаў савецкіх людзей, якія ў чэрвені 1941-га мужна прынялі ўдар варварскай, антычалавечай ідэалогіі нацызму і перамаглі", - цытуе словы прэзідэнта яго прэс-служба.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што краіна памятае сваіх герояў – і франтавікоў, і працаўнікоў тылу, і партызан.
Лукашэнка таксама накіраваў віншаванні замежным калегам, у тым ліку кіраўнікам Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Грузіі, а таксама ўкраінскаму народу.
У сваім віншаванні прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну беларускі лідар адзначыў, што гэты дзень асабліва дарагі як беларусам, так і расіянам.
"Сённяшнія драматычныя падзеі з усёй відавочнасцю паказваюць, што толькі разам, захоўваючы памяць аб гераічных і ў той жа час трагічных днях Вялікай Айчыннай вайны, асэнсоўваючы важнасць яе ўрокаў, мы зможам даць дастойны адказ сучасным выклікам і пагрозам", - гаворыцца ў віншаванні.
Адзначаецца, што на адрас кіраўніка беларускай дзяржавы таксама паступаюць віншаванні ад замежных калег.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Пуцін павіншаваў лідараў і народы замежных дзяржаў з Днём Перамогі
З канцэртамі, феерверкам, але без парада: як пройдзе 9 Мая ў Мінску
Флэшмоб, канцэрты, феерверк: як адзначаць 9 Мая ў Магілёве
Дзень Перамогі ў Гомелі: шэсце, факстрот і "Карэспандэнцкая застольная"
VR-рэканструкцыя і фотавыстава: Sputnik зноў запусціў спецпраекты ў Брэсцкай крэпасці
Больш за 200 машын прынялі ўдзел у аўтапрабегу да 9 мая ў Брэсце
Удзельнік шэсця на Краснай плошчы з Беларусі: гэта мая місія
Фотафакт: кіраўнік МУС усклаў вянок каля Кургана Славы