МІНСК, 9 мая – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначыў выключную гістарычную важнасць для сучаснай Беларусі Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, сёння беларускі лідар прыняў удзел у святочных мерапрыемствах з нагоды святкавання 77-годдзя Перамогі, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Перамога, якая захавала беларускі народ і абумовіла шлях развіцця ўсіх пакаленняў беларусаў. Стала неад’емнай часткай нашай нацыянальнай ідэі", - заявіў Лукашэнка ў панядзелак у Мінску на цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі.
Ён падзякаваў усім, хто прыйшоў на "гэтую свяшчэнную плошчу, адзначыўшы, што гэта важна для тых, хто ваяваў на франтах Вялікай Айчыннай". Пры гэтым Прэзідэнт адзначыў: ”Пакуль мы прыходзім сюды разам са сваімі дзецьмі, гэта будзе казаць пра тое, што мы іх памятаем”.
"Мы памятаем усіх, хто да апошняга патрона стрымліваў ворага на мяжы, пад Мінскам і Магілёвам, хто быў закатаваны ў засценках гестапа, хто згарэў у Хатыні, Дальве, Трасцянцы. Усіх, чыёй крывёй прасякнута кожная пядзь роднай зямлі", - сказаў Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы аб'явіў хвіліну маўчання ў гонар тых, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Пуцін: Расія дала папераджальны адпор агрэсіі
Лукашэнка павіншаваў беларусаў і замежных лідараў з Днём Перамогі
Парад Перамогі на Краснай плошчы ў Маскве – відэа
Праекты Sputnik працягваюць радаваць беларусаў якасным VR
Пуцін павіншаваў лідараў і народы замежных дзяржаў з Днём Перамогі
Беларусы прыехалі ў Маскву для ўдзелу ў Бяссмертным палку – відэа
З канцэртамі, феерверкам, але без парада: як пройдзе 9 Мая ў Мінску