Відэа

Парад Перамогі на Краснай плошчы ў Маскве – відэа

У расійскай сталіцы сёння праходзіць ваенны парад, прысвечаны 77-годдзю Перамогі. Глядзіце мерапрыемства на відэа.
Sputnik
Галоўны ваенны парад, прымеркаваны да 77-й гадавіны Перамогі, праходзіць у панядзелак 9 мая ў Маскве. У ім удзельнічаюць 11 тысяч вайскоўцаў і 131 адзінка тэхнікі, акрамя таго ў неба над сталіцай узнімуцца 77 самалётаў і верталётаў.
Камандуюць парадам галоўнакамандуючы Сухапутных войск генерал арміі Алег Салюкоў, прымае парад міністр абароны генерал арміі Сяргей Шайгу.
У парадзе ўдзельнічаюць 33 разлікі курсантаў навучальных устаноў Мінабароны Расіі і іншых сілавых ведамстваў, а таксама вайскоўцы розных воінскіх часцей.
Механізаваную калону ўзначальвае легендарны танк Вялікай Айчыннай Т-34-85. У ёй таксама пройдуць бронемашыны "Тайфун", БМП-2, БМП-3 і "Курганец-25", танкі Т-72БЗМ, Т-90М "Прорыв" і найноўшыя Т-14 "Армата". Следам праедуць аператыўна-тактычныя ракетныя комплексы "Искандер-М", рэактыўныя сістэмы "Торнадо-Г", зенітныя ракетныя сістэмы С-400 "Триумф", стратэгічныя комплексы "Ярс", на грузавых платформах правязуць ударныя робаты "Уран-9". Пройдзе і іншая тэхніка.
У гэтым годзе ў механізаванай калоне пройдзе парадны разлік удзельнікаў спецаперацыі РФ на Украіне.
Завершыцца ваенны парад пралётам авіяцыі.
Вечарам у гонар Дня Перамогі ў расійскай сталіцы ў 22:00 прагрыміць святочны салют з больш як 70 самаходных пускавых установак
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Лукашэнка павіншаваў беларусаў і замежных лідараў з Днём Перамогі
Пуцін павіншаваў лідараў і народы замежных дзяржаў з Днём Перамогі
Удзельнік шэсця на Краснай плошчы з Беларусі: гэта мая місія
З канцэртамі, феерверкам, але без парада: як пройдзе 9 Мая ў Мінску
Флэшмоб, канцэрты, феерверк: як адзначаць 9 Мая ў Магілёве
Дзень Перамогі ў Гомелі: шэсце, факстрот і "Карэспандэнцкая застольная"
VR-рэканструкцыя і фотавыстава: Sputnik зноў запусціў спецпраекты ў Брэсцкай крэпасці
Больш за 200 машын прынялі ўдзел у аўтапрабегу да 9 мая ў Брэсце
Фотафакт: кіраўнік МУС усклаў вянок каля Кургана Славы