Праекты Sputnik працягваюць радаваць беларусаў якасным VR

Праекты Sputnik, прысвечаныя Дню Вялікай Перамогі ў Брэсце, праходзяць пры поўным аншлагу.
Sputnik
МІНСК, 9 мая – Sputnik. Навінавае агенцтва Sputnik працягвае здзіўляць беларусаў унікальнымі VR-рэканструкцыямі. У мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць – герой" прадстаўлены адразу два праекты VR-рэканструкцыя "Невядомы сцяганосец" і AR-фотавыстава "Май 1945-га".
На тэрыторыі мемарыяльнага комплексу ў экспазіцыі "Армейскі клуб" дзейнічае ўнікальная VR-рэканструкцыя "Невядомы сцяганосец" – гэта дакументальная гісторыя аб узняцці чырвоных сцягоў на рэйхстаг у маі 1945 года, расказаная з дапамогай перадавых візуальных тэхналогій. Праект распрацаваны і прадстаўлены медыягрупай "Россия Сегодня" ў Рэспубліцы Беларусь.
Рэканструкцыя дазваляе любому ўдзельніку самому стаць "невядомым сцяганосцам" і прайсці шлях з чырвоным сцягам у руках па даху рэйхстага. У аснове зборнага сюжэта – дзесяткі гістарычных дакументаў і рэальных успамінаў сцяганосцаў. Для стварэння праекта была выкарыстана вялізная колькасць фатаграфій, чарцяжоў і планаў будынка рэйхстага.
Дастаткова надзець спецыяльныя акуляры, каб пагрузіцца ў 3D-рэальнасць, апынуцца на даху будынка Трэцяга рэйха ў "целе" байца Чырвонай арміі і паставіць сцяг.
Праект пачаў працу 7 мая. З раніцы і да позняга вечара выстройваюцца вялікія чэргі з жадаючых акунуцца ў май 1945 і асабіста паставіць Сцяг Перамогі над рэйхстагам.
VR-праект Sputnik у Брэсцкай крэпасці
Геаграфія наведвальнікаў сапраўды ад Брэста да Уладзівастока: Мінск, Гродна, Віцебск, Масква, Санкт-Пецярбург, Курск, Сімферопаль, Цюмень, Чыта і нават далей.
"Гэта проста фантастыка! Непаўторныя адчуванні таго, што я там быў і асабіста ўстанавіў сцяг!" - падзяліўся турыст з Кітая Вонг Лі.
У руінах Белага палаца экспануецца AR-фотавыстава "Май 1945-га", прысвечаная 77-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Выстаўка створана медыягрупай "Россия сегодня" ў Рэспубліцы Беларусь на аснове фатаграфій карэспандэнтаў Саўінфармбюро, зробленых у маі 1945 года ў Германіі і ў Савецкім Саюзе. Прадстаўлена каля 50 работ. AR-тэхналогіі суправаджаюць фатаграфіі аўдыёгісторыямі людзей, якія даведаліся аб заканчэнні вайны.
За два дні сумарна з праектамі Sputnik Беларусь азнаёмілася больш за 20 тысяч чалавек. Найбольшая колькасць наведвальнікаў чакаецца сёння 9 мая ў Дзень Перамогі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Парад Перамогі на Краснай плошчы ў Маскве – відэа
Пуцін павіншаваў лідараў і народы замежных дзяржаў з Днём Перамогі
Лукашэнка павіншаваў беларусаў і замежных лідараў з Днём Перамогі
Удзельнік шэсця на Краснай плошчы з Беларусі: гэта мая місія
З канцэртамі, феерверкам, але без парада: як пройдзе 9 Мая ў Мінску
Флэшмоб, канцэрты, феерверк: як адзначаць 9 Мая ў Магілёве
Дзень Перамогі ў Гомелі: шэсце, факстрот і "Карэспандэнцкая застольная"
Больш за 200 машын прынялі ўдзел у аўтапрабегу да 9 мая ў Брэсце