Сейм Латвіі ўзгадніў знос манумента Вызваліцелям Рыгі

Помнік ахоўваўся двухбаковым дагаворам, падпісаным Латвіяй і Расіяй, сёння сейм Латвіі прагаласаваў за прыняцце закона, якім спыняецца дзеянне артыкула пагаднення.
Sputnik
МІНСК, 12 мая – Sputnik. Сейм Латвіі ўзгадніў знос манумента Вызваліцелям Рыгі: 70 латышскіх дэпутатаў з 88 галасавалі "за", 18 - "супраць", паведамляецца на сайце сейма Латвіі.
"Сейм Латвіі ў другім, канчатковым чытанні прагаласаваў за прызнаны тэрміновым законапраект, які спыняе дзеянне артыкула латвійска-расійскага дагавора аб захаванасці мемарыяльных збудаванняў і помнікаў", - гаворыцца ў паведамленні.
Рашэннем дэпутатаў прыпынена дзеянне артыкула 13 пагаднення паміж урадамі Расіі і Латвіі па пытаннях сацыяльнай абароненасці расійскіх ваенных пенсіянераў і членаў іх сямей, якія жывуць на тэрыторыі Латвіі, падпісанага ў 1994 годзе. Закон аб прыпыненні дзеяння артыкула ўступае ў сілу на наступны дзень пасля апублікавання.
У адмененым артыкуле прадугледжвалася, што "з улікам міжнароднай практыкі латвійскі бок забяспечвае дагляданне, добраўпарадкаванне і захаванасць мемарыяльных збудаванняў і месцаў масавых пахаванняў воінаў на тэрыторыі Латвійскай Рэспублікі".

Радыкалы дабіваліся зносу не адзін год

Зносу помніка Вызваліцелям Рыгі радыкалы ў Латвіі дабіваліся пачынаючы з 1990-х гадоў. Два нацыяналісты памерлі ў выніку выбуху бомбы, якой яны хацелі знішчыць помнік у 1997 годзе.
Знесці помнік у 2012 прапанаваў Артыс Пабрыкс – міністр абароны Латвіі. У 2019-м адзін з дэпутатаў латышскага парламента прапаноўваў перайменаваць помнік і дапоўніць яго шыльдамі, якія тлумачылі яго гісторыю ў новым святле, а заадно і перарабіць прылягаючы парк, вярнуўшы даваенную планіроўку.

Дзень Перамогі – 2022 у Рызе

У Дзень Перамогі да манумента, прысвечанага Вызваліцелям Рыгі, прыйшло шмат людзей з кветкамі. Аднак кветкі не праляжалі каля манумента і дня, муніцыпальныя ўлады сабралі іх раніцай 10 мая бульдозерам і вывезлі як смецце.
У той жа дзень да помніка сталі прыходзіць людзі, якія прынеслі яшчэ больш кветак.
У Латвіі штогод праходзяць шэсці былых легіянераў СС. У гэтых мерапрыемствах удзельнічаюць дэпутаты ды іншыя службовыя асобы Латвіі. Удзельнікі шэсцяў дэманструюць нацысцкія ўзнагароды і сімволіку.
Нагадаем, што дзеянні падраздзяленняў СС падчас Другой Сусветнай вайны былі асуджаныя на Нюрнбергскім працэсе, сама арганізацыя была забаронена. Шэсці яе легіянераў, якія праводзяцца ў Латвіі, асуджаюць многія краіны, у тым ліку Расія.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Лукашэнка: Ландсбергісы, Лінкявічусы і іншыя – гэта пена, яна схлыне
Каля 180 супрацоўнікаў санаторыя "Беларусь" у Юрмале засталіся без працы
Літва і Латвія паніжаюць узровень дыпламатычных адносін з Расіяй