МЗС Турцыі прапануе Швецыі і Фінляндыі пісьмовае пагадненне

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Турэцкай Рэспублікі настойвае на пісьмовым афармленні дамоўленасці аб спыненні падтрымкі тэрарызму скандынаўскімі краінамі.
Sputnik
МІНСК, 24 мая – Sputnik. Фінляндыя і Швецыя павінны падпісаць з Турцыяй пісьмовы дагавор, па якім яны спыняць падтрымліваць тэрарыстаў, толькі пасля гэтага можна абмяркоўваць іх членства ў НАТА, заявіў кіраўнік МЗС Турцыі Меўлют Чавушаглу.
"Швецыя і Фінляндыя павінны спыніць падтрымліваць тэрарызм, нам патрэбна пісьмовае пагадненне аб канкрэтным кроку", - сказаў турэцкі міністр журналістам у аўторак.
Ён паведаміў, што прадстаўнікі Фінляндыі і Швецыі прыбудуць у сталіцу Турцыі сёння вечарам, трохбаковая сустрэча запланавана на заўтра.
Кіраўнік турэцкага знешнепалітычнага ведамства таксама закрануў перспектывы чатырохбаковай сустрэчы – з удзелам НАТА. Генеральны сакратар альянсу Йенс Столтэнберг, паводле слоў Чавушаглу, прапаноўваў свой удзел у сустрэчы прадстаўнікоў скандынаўскіх краін і Турцыі.

Шлях у НАТА

Нагадаем, што пасля пачатку спецаперацыі Расіі па дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі Украіны, Фінляндыя і Швецыя, якія да гэтага прытрымліваліся нейтралітэту, абвясцілі аб планах уступіць у НАТА.
Абедзве краіны ўжо перадалі заяўкі на ўступленне генеральнаму сакратару альянсу, але гэты працэс заблакіравала Турцыя, якая з’яўляецца членам НАТА з 1952 года.
Прычынай вета на ўступленне фінаў і скандынаваў у альянс прэзідэнт Турцыі Тайіп Эрдаган называе тое, што яму недастаткова вусных запэўненняў гэтых краін аб тым, што яны не дапамагаюць Рабочай партыі Курдыстана, якая пад забаронай у Турцыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Эрдаган сказаў, у якім выпадку падтрымае членства Швецыі і Фінляндыі ў НАТА
Зась ацаніў магчымасці рэакцыі АДКБ на пашырэнне НАТА
Расія працягне ваенную аперацыю ва Украіне – Шайгу
Расія створыць 12 воінскіх часцей з-за новых пагроз на Захадзе
Унутраныя войскі будуць прыцягваць да аховы мяжы Беларусі