СААЗ ацаніла рызыку распаўсюджвання воспы малпаў у свеце

У арганізацыі мяркуюць, што значная частка насельніцтва ўразлівая да віруса воспы малпаў, бо вакцынацыя супраць натуральнай воспы, якая забяспечвае некаторую абарону, у шэрагу краін была спынена каля 40 гадоў таму.
Sputnik
МІНСК, 30 мая – Sputnik. Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) у цяперашні час ацэньвае рызыку распаўсюджвання воспы малпаў на глабальным узроўні як умераную, але не выключае, што сітуацыя можа стаць горшай.
Па стане на 26 мая ў арганізацыі ёсць інфармацыя аб 257 лабараторна пацверджаных выпадках воспы малпаў і 120 – меркаваных. Пры гэтым звестак аб смяротных зыходах няма.
Адзначаецца, што выпадкі заражэння ў асноўным рэгіструюцца сярод мужчын, якія практыкуюць аднаполы сэкс.
Заражэнні з’явіліся ў краінах, якія не з’яўляюцца эндэмічнымі па вірусе воспы малпаў. У СААЗ мяркуюць, што раптоўнае з’яўленне ў розных кропках свету спарадычных выпадкаў можа сведчыць аб тым, што перадача ад чалавека да чалавека ўжо адбываецца і вірус мог цыркуляваць незаўважаным ужо дастаткова даўно.
Пры гэтым рызыка для грамадскай аховы здароўя, звязаная з воспай малпаў, можа стаць высокай у выпадку, калі "вірус скарыстаецца магчымасцю зацвердзіцца ў якасці патагена для чалавека і распаўсюдзіцца сярод груп з больш высокай рызыкай цяжкага захворвання, такіх як маленькія дзеці і асобы з аслабленым імунітэтам".
Па заяве СААЗ, большая частка насельніцтва свету ўразлівая да віруса воспы малпаў, бо вакцынацыя супраць натуральнай воспы, якая забяспечвае некаторую перакрыжаваную абарону, у шэрагу краін была спынена з 1980 года ці раней.
Раней у арганізацыі паведамлялі, што не лічаць патрэбным праводзіць масавую вакцынацыю ці буйныя кампаніі імунізацыі з-за ўспышкі воспы малпаў. Там адзначылі, што вірус перадаецца галоўным чынам пры цесным фізічным кантакце паміж людзьмі, таму асноўнымі спосабамі кантролю за распаўсюджваннем захворвання на дадзены момант застаюцца расследаванне і ізаляцыя.

Што з воспай малпаў у Беларусі

Па даных Міністэрства аховы здароўя Беларусі, неабходных сродкаў дыягностыкі воспы малпаў у краіне няма – іх толькі распрацоўваюць. У выпадку ўзнікнення падазрэнняў на захворванне, біяматэрыял адвезлі б на аналіз у Расію – у цэнтры "Вектар" Расспажыўнагляду тэсты ёсць.
Пры гэтым у беларускім ведамстве ацэньваюць рызыкі траплення інфекцыі ў краіну як нізкія. Аднак для прадухілення завозу ў краіну воспы малпаў у пунктах пропуску на мяжы ўзмоцнены меры санітарна-каранціннага кантролю. Дадаткова праводзіцца навучанне медработнікаў дыферэнцыяльнай дыягностыцы захворвання.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Стала вядома, калі ў Беларусі з'явяцца тэсты для выяўлення воспы малпаў
Успышка воспы малпаў: што пра яе вядома і ці чакаць новую пандэмію?
Краіны ЕАЭС узмацнілі кантроль на межах з-за воспы малпаў
Колькасць заражэнняў воспай малпаў сярод людзей расце
СААЗ назвала сусветную статыстыку заражэння воспай малпаў