Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Андрэйчанка: больш за трэць задач праграм інтэграцыі Беларусі і РФ выкананы

У беларускай сталіцы праходзіць пасяджэнне Парламенцкага схода з удзелам старшыні Дзярждумы Расіі Вячаслава Валодзіна.
Sputnik
МІНСК, 20 чэр – Sputnik. Больш за 35% задач інтэграцыйных праграм Беларусі і РФ выкананы, аб гэтым заявіў першы намеснік старшыні Парламенцкага Схода Саюза Беларусі і РФ Уладзімір Андрэйчанка, перадае карэспандэнт Sputnik.
Пасяджэнне Парламенцкага Схода з удзелам старшыні Дзярждумы Расіі Вячаслава Валодзіна праходзіць у Мінску.
Андрэйчанка адзначыў, што рады вітаць дэлегацыю з Расіі на гасціннай беларускай зямлі.
Паводле яго слоў, галоўная задача саюзнага парламента – гэта актыўнае садзейнічанне выкананню 28 інтэграцыйных праграм.
"Па кожнай з іх міністэрствамі і ведамствамі Беларусі і Расіі распрацаваны адпаведныя планы рэалізацыі. Пры гэтым каля 35% з прадугледжаных 983 задач ужо выкананы", - дадаў ён.
Таксама Андрэйчанка закрануў тэму санкцыйнага ціску, які будзе "толькі нарастаць". Тым не менш, Саюзная дзяржава дастойна трымае ўдар ва ўмовах заходніх абмежаванняў і беспрэцэдэнтнага ціску, падкрэсліў ён.
"У гэтых умовах жыццёва неабходна працаваць на апярэджанне, паглыбляць інтэграцыйныя працэсы па ўсім спектры нашага ўзаемадзеяння", - звярнуў увагу першы намеснік старшыні.
Плануецца, што ў панядзелак на пасяджэнні бакі разгледзяць актуальныя напрамкі работы па супрацьдзеянні знешнім выклікам і пагрозам, санкцыйнаму ціску Захаду, прапагандзе нацызму і забеспячэнні абароны гістарычнай памяці.
Акрамя таго, былі зацверджаны новасфарміраваныя склады камісій Парламенцкага Схода і абраны старшыні камісій. Таксама чакаецца замацаванне за камісіямі функцый па заканадаўчым забеспячэнні выканання Саюзных праграм, зацверджаных Дэкрэтам Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы ад 4 лістапада мінулага года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Пуцін назваў цану санкцыям Захаду ў дачыненні да Расіі
Расійская эканоміка не будзе ранейшай - Набіуліна
Мінск заклікаў ААН заснаваць механізм адказнасці за аднабаковыя санкцыі
Фінішная прамая: Мезенцаў аб рэалізацыі саюзных праграм Беларусі і Расіі
Расія выдзеліць на праекты па імпартазамяшчэнні ў Беларусі $1,5 млрд