МІНСК, 24 чэр – Sputnik. На базе беларускага аўтамабіля МАЗ пачалі ўжо вырабляць карэты хуткай дапамогі, сказаў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка, адказваючы ў пятніцу на пытанне дэпутатаў у парламенце.
Паводле яго слоў, тыя кампаніі, якія раней пастаўлялі машыны хуткай дапамогі ў Беларусь, не могуць гэта рабіць зараз з-за таго, што некаторыя камплектуючыя для гэтых аўтамабіляў трапляюць пад тавары падвойнага прызначэння.
"Актыўна будзем зараз працаваць – гэта ініцыятыва і ўрада, і прэм’ер-міністра нашай краіны аб кааперацыі з іншымі краінамі ў першую чаргу ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза і Расійскай Федэрацыі. Але тое, што мы зараз канкрэтна падыходзім па вырабе ўсіх тых аспектаў і дааснашчэнні нашых карэт хуткай дапамогі на базе шасі МАЗ – хутка гэта будзе прадэманстравана", - сказаў Петрышэнка.
Якое менавіта шасі было выбрана базай для вытворчасці машын хуткай дапамогі Петрышэнка не ўдакладніў, хутчэй за ўсё размова ідзе аб мікрааўтобусе МАЗ, які збіраюць у Брэсце на магутнасцях ААТ "Брэстмаш".
Збіраць невялікімі партыямі іх пачалі яшчэ ў канцы 2019 года, зараз "маленькія мазы" – ужо не рэдкасць на беларускіх дарогах.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Цэны на Geely зніжаюцца: вытворца абвясціў аб зніжках
Ад Ford да Renault: 92 гады гісторыі завода "Москвич" у фатаграфіях
Дэзінфекцыя транспарту пры ўездзе ў Беларусь будзе абавязковай