Ніякага еўрарамонту – Лукашэнка аб рэканструкцыі Хатыні

Гэтай вясной улады прынялі рашэнне аб маштабнай рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу, завяршыць гэтыя работы плануюць да 80-й гадавіны трагедыі ў Хатыні.
Sputnik
МІНСК, 23 вер – Sputnik. Важна захаваць першапачатковы від мемарыяльнага комплексу "Хатынь", каб усё было проста і душэўна. Такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання вялікай будоўлі і месца, дзе хутка з’явіцца музей, прысвечаны трагедыі ў Хатыні.
"Галоўнае, каб музей паспелі", - заявіў прэзідэнт, перадае прэс-служба беларускага лідара.
Ён адзначыў, што ўсё тут павінна быць зроблена надзейна і для людзей, ніякіх еўрарамонтаў не патрэбна – гэта лішняе.
Акрамя таго, Лукашэнка адзначыў, што не перашкаджала б прыцягнуць людзей, якія хочуць мець дачыненне да добрай справы на такім важным аб’екце, каб "ачалавечыць гэтую тэрыторыю, каб кожны быў датычны".

Новая ўсебеларуская будоўля

Нагадаем, у маі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб наданні аб’ектам капрамонту і рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу "Хатынь" статусу Усебеларускай маладзёжнай будоўлі. Удзел у маладзёжнай будоўлі могуць юнакі і дзяўчаты ва ўзросце ад 14 да 31 года, у тым ліку і ў складзе студатрадаў.
На работы па рэканструкцыі мемарыяла з бюджэту будзе выдзелена 5,1 млн рублёў (каля 2 млн долараў).
У Хатыні будуецца музей – "Кожны трэцi". Па праекце, аднапавярховы будынак плошчай 1 тыс кв м будзе замыкацца ў круг. Дабудаваць яго Лукашэнка даручыў да важнай даты – 80-годдзя трагедыі ў Хатыні, якое будзе адзначацца 22 сакавіка 2023 года.
Акрамя таго, упершыню пасля трагедыі ў Хатыні з’явіцца храм: новая царква будзе практычна дакладнай копіяй таго касцёла, які быў пабудаваны ў Хатыні ў 1794 годзе. Захаваліся апісанні той царквы – яна мела адзін купал. Старадаўні храм прастаяў да канца лета 1943 года. А праз некалькі месяцаў пасля жахлівай трагедыі ён згарэў.
Новы храм будзе стаяць крыху ў іншым месцы: там, дзе ён размяшчаўся раней, зараз знаходзяцца могілкі.
22 сакавіка 1943 года была спалена беларуская вёска Хатынь. Разам з вёскай былі знішчаны 149 чалавек, з іх 75 дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў. 6 чалавек выжылі і прызнаны сведкамі трагедыі: адзіны дарослы Іосіф Камінскі і пяцёра дзяцей.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
У Хатыні пабудуюць праваслаўны храм, упершыню пасля жахлівай трагедыі
Рэканструкцыя "Хатыні" стане Усебеларускай маладзёжнай будоўляй – указ
Лукашэнка аб трагедыі Хатыні: у нацызму няма нацыянальнасці
Рэквіем па Хатыні: фотагісторыя мемарыяла
"Ідзі і глядзі" — адрэстаўраваны шэдэўр ад Элема Клімава зноў на шырокіх экранах