МІНСК, 7 кас – Sputnik. Мараторый на павышэнне цэн на лекі, вырабы медпрызначэння, медыцынскую тэхніку і паслугі ўводзіць Міністэрства аховы здароўя. Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.
Як адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя, будзе весціся кантроль за выкананнем гэтага рашэння.
"Забарона на павышэнне цэн датычыцца ўсіх суб’ектаў гаспадарання, якія ажыццяўляюць вытворчасць і рэалізацыю лекавых сродкаў, вырабаў медыцынскага прызначэння і медыцынскай тэхнікі", - адзначылі ў ведамстве.
Цэнавая дырэктыва
Аляксандр Лукашэнка 6 кастрычніка на нарадзе з урадам жорстка раскрытыкаваў рост інфляцыі і падзенне зарплат у краіне, а таксама забараніў павышаць цэны і даў даручэнне "замарозіць" іх на ўзроўні дзеючых на дадзены момант.
У гэты ж вечар урад увёў мараторый на павышэнне рознічных цэн для юрыдычных асоб усіх форм уласнасці і ІП – ад вытворцаў да пастаўшчыкоў і гандлю. Цэны нельга паднімаць на ўсе тавары і паслугі.
З гэтага дня ўсе цэннікі ў краіне "замарожаны" на ўзроўні 5 кастрычніка. Гэта ж тычыцца і тавару, які ў гэты час знаходзіўся на акцыях і зніжках – вярнуць ранейшы даакцыйны кошт гандлю не атрымаецца.
За парушэнні новых цэнавых правіл прадугледжана пакаранне, аж да крымінальнага, а таксама прыпыненне дзейнасці.
У некаторых выпадках павысіць кошт усё ж дазволяць: калі імпарцёру або вытворцу па ўзгадненні далі на гэта дабро, то гандаль таксама можа памяняць кошт. Для астатніх выпадкаў любое павышэнне цэн павінна прайсці шэраг узгадненняў па інстанцыях – у адпаведных міністэрствах, якія маюць падведамасныя прадпрыемствы, або на ўзроўні адміністрацый рэгіёнаў.
Акрамя таго, у Дырэктыве прэзідэнта №10 таксама ёсць пункт, у якім гаворыцца, што рост цэн недапушчальны, акрамя тых выпадкаў, якія вызначаны старшынямі аблвыканкамаў, Мінгарвыканкама сумесна з МАРГ і галіновымі міністрамі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Лукашэнка даручыў забараніць павышэнне цэн
Лукашэнка не разумее, чаму растуць цэны на беларускія тавары
Улады паабяцалі, што да снежня беларусы ўбачаць рэальнае павышэнне зарплат