МІНСК, 10 кас – Sputnik. Міністэрства аховы здароўя распрацоўвае два нарматыўныя акты, якія ўдакладняць парадак фарміравання цэн для вытворцаў лекаў і медтэхнікі, а таксама для рознічных прадаўцоў, паведаміў намеснік кіраўніка ведамства Барыс Андрасюк.
"Гэтая праца будзе на пастаянным кантролі", – паабяцаў ён.
Міністэрства аховы здароўя і іншыя органы ўжо пачалі адсочваць цэны ў аптэках. У выпадку выяўлення завышэнняў будуць прыняты меры – аж да закрыцця.
"Наш цыркуляр разасланы ўсім, яго невыкананне будзе лічыцца як грубае парушэнне", – папярэдзіў Андрасюк.
Яшчэ 7 кастрычніка міністэрства разаслала ліст аб мараторыі на павышэнне цэн на лекі, вырабы медыцынскага прызначэння, медыцынскую тэхніку і паслугі. Цэны ў Беларусі "замарожаны" на ўзроўні 5 кастрычніка, аднак іх можна ўзнімаць з дазволу дзяржорганаў. Мараторый дзейнічае і для розніцы, і для аптавікоў, і для вытворцаў.
Нагадаем, што з 4 кастрычніка міністэрства аховы здароўя Беларусі адкарэкціравала гранічныя максімальныя адпускныя цэны на лекі беларускай вытворчасці – кошт прэпаратаў стаў большы. Раней віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка заяўляў, што кошт беларускіх лекаў застаецца ў 3-5 разоў ніжэйшы за замежныя аналагі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Міністэрства аховы здароўя таксама ўводзіць забарону на рост цэн на лекі
Лукашэнка даручыў забараніць павышэнне цэн
Лукашэнка не разумее, чаму растуць цэны на беларускія тавары
Замежныя лекі ў Беларусь па-ранейшаму пастаўляюцца – Мінздароўя
Цана беларускіх лекаў у 3-5 разоў ніжэйшая за замежныя аналагі – Петрышэнка