МІНСК, 9 ліс – Sputnik. Першы энергаблок БелАЭС уключаны ў сетку пасля завяршэння планавых рэгламентных работ і дадатковых выпрабаванняў, паведамілі ў прэс-службе Мінэнерга.
"Ідзе паэтапны набор магутнасці – цяпер яна складае 400 МВт", - гаворыцца ў афіцыйным паведамленні профільнага ведамства.
У Мінэнерга адзначылі, што згодна з праграмай выпрабаванняў першы энергаблок будзе эксплуатавацца на розных узроўнях магутнасці.
Міністэрства энергетыкі пасля паўгадавога рамонту 11 кастрычніка паведаміла аб тым, што вымушана прадоўжыць рамонтныя работы на атамнай станцыі.
Тады ў ведамстве растлумачылі гэта тым, што выхад станцыі з планавага-папераджальнага рамонту – вельмі важнае мерапрыемства, якое забяспечыць надзейную работу БелАЭС да наступнага рамонту.
Нагадаем, атамная электрастанцыя ў Астраўцы будуецца па расійскім праекце "ВВЭР-1200", які адпавядае ўсім нормам бяспекі МАГАТЭ.
Фізічны пуск першага энергаблока адбыўся ў жніўні 2020-га, у агульную энергасістэму краіны яго ўключылі ў лістападзе таго ж года.
Цяпер БелАЭС выпрацоўвае 22% ад агульнага аб’ёму электраэнергіі ў рэспубліцы, а з уводам другога энергаблока яе доля ў энергабалансе краіны складзе 40%. Як паведамлялася раней, другі блок знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці. Пасля яго запуску АЭС будзе выпрацоўваць за год каля 18 млрд кВт/г.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Стала вядома ступень гатоўнасці другога энергаблока БелАЭС
Не сёння заўтра нам спатрэбіцца ўтылізаваць ядзерныя адходы – Лукашэнка
Дадатковыя энергаблокі могуць пабудаваць на БелАЭС
Электрычнасць з БелАЭС можа пайсці ў Кітай і Манголію – эксперт