МІНСК, 12 ліс – Sputnik. Флагман банкаўскага сектара Беларусі істотна павялічыў даходы ад аперацый з замежнай валютай – у 2,6 раза, паведамляе Sputnik.
Найбуйнейшы банк краіны – Беларусбанк – па выніках студзеня-верасня 2021 года атрымаў амаль 70,7 млн рублёў даходу ад валютных аперацый. За такі ж перыяд гэтага года – 185,4 млн.
Лічба вырасла на фоне вялікага спрэда па расійскім рублі, які назіраецца з вясны. Напрыклад, на дадзены момант здаць валюту РФ у абменніках можна не вышэй за 3,1 беларускага рубля за сотню, а купіць – не танней чым за 4 рублі.
Прыкладна такая ж карціна ў шэрагу іншых банкаў.
У прыватнасці, Белаграпрамбанк амаль падвоіў паказчык: было крыху больш за 32 млн рублёў – стала 60,9 млн.
Больш яскравы прыклад – банк "Дабрабыт". На аперацыях з валютай за тры кварталы ён атрымаў прыкладна 42,6 млн рублёў, тады як годам раней было толькі каля 7 млн.
Усе названыя банкі кантралююцца беларускай дзяржавай.
Калі паглядзець на справаздачы кампаній з мажарытарнай доляй расійскага дзяржкапіталу, то там таксама рэзкі рост даходаў ад валютных аперацый. Напрыклад, у Сбер Банка ў студзені-верасні даход па гэтым артыкуле быў 31,6 млн рублёў. За тры кварталы гэтага года – 94 млн.
У некаторых прыватных банкаў рост гэтага віду даходаў адыграў вельмі пазітыўную ролю. ААТ "Парытэтбанк" пасля нізкага агульнага прыбытку 2021 года (каля 2 млн рублёў) атрымаў за тры кварталы 5 млн.
Ніжэй прыводзіцца рэйтынг сістэмна значных банкаў Беларусі І групы па прыбытку за студзень-верасень. Таксама пазначаны і крэдытны партфель. Дынаміка апошняга паказана ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам. Яна гаворыць аб тым, што агульны аб’ём крэдытаў у цэлым зменшыўся.
Дзяржаўныя банкі – на першых трох пазіцыях, банкі, якія кантралююцца расійскім дзяржкапіталам, – на чацвёртай і пятай. Адзіны ў спіску банк, дзе асноўны пакет належыць замежнай прыватнай кампаніі, – на апошнім радку табліцы.
Банк | Прыбытак (млн руб) | Крэдытны партфель (млрд руб) | Рост (падзенне) крэдытнага партфеля ў % |
"Беларусбанк" | 370 | 30,7 | 9,3 |
"Белаграпромбанк" | 89 | 9,4 | 16,2 |
"Белінвестбанк" | 140,5 | 2,6 | мінус 18,8 |
"Сбер Банк" | 99,9 | 2,4 | мінус 1,4 |
"БелВЭБ" | 26,2 | 2,2 | мінус 20,5 |
"Прыёрбанк" | 264,7 | 1,8 | мінус 33,5 |
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Анлайн-плацяжы па картах банкаў РФ у Беларусі паступова аднаўляюцца
Транспартны калідор "Север-Юг": ЕАБР расказаў аб праблемах
ЗВР Беларусі выраслі за месяц на 1,15%
Банкі Беларусі пачалі выдаваць гарантыі па расійскіх дзяржзакупках