Кампаніі завінаваціліся фонду сацабароны 6,6 млн рублёў

Пратэрмінаваная запазычанасць арганізацый перад Фондам сацабароны насельніцтва ў Беларусі працягвае змяншацца.
Sputnik
МІНСК, 13 ліс – Sputnik. З пачатку года агульны пратэрмінаваны доўг кампаній перад Фондам сацабароны насельніцтва (ФСАН) знізіўся на 4 млн рублёў, вынікае з даных, якія апублікаваў фонд, паведамляе Sputnik.
За чатыры гады (з кастрычніка 2018-га да кастрычніка 2022-га) доўг паменшыўся з 30,4 млн да 6,6 млн рублёў. Але, паводле звестак на жнівень, запазычанасць была 6 млн. Статыстыка не ўлічвае арганізацыі, якія банкруцяцца.
У Мінску ФСАН завінаваціліся амаль 200 кампаній. Сярод іх невялікая сетка крам "Эканомыч", прадстаўніцтва Кіеўскага вітаміннага завода, цэнтр нерухомасці "ПАКАДАН" і іншыя.
Фонд працягвае выконваць свой бюджэт з прафіцытам, гэта значыць даходы большыя за выдаткі на 804,8 млн рублёў.
"Субвенцыя на збалансаванасць бюджэту фонду не прыцягвалася", – адзначаюць у ФСАН. З рэспубліканскага бюджэту паступалі грошы толькі на тыя выплаты насельніцтву, якія паводле закона фонд фінансуе не са сваіх сродкаў.
Даходы ФСАН, паводле апошніх звестак, склалі больш за 17,8 млрд руб. Выдаткі – каля 17 млрд.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
ЗВР Беларусі выраслі за месяц на 1,15%
Амаль 5 тысяч беларусаў пачалі збіраць на "другую" пенсію
Лукашэнка заклікаў не перажываць за дэфіцыт – пытанне на кантролі
Экспартныя пошліны на нафту зноў панізіліся ў Беларусі
Беларусь нагандлявала з краінамі ШАС на 33 млрд долараў