МІНСК, 24 ліс – Sputnik. Беларускія плыўцы ўстанавілі нацыянальны рэкорд у эстафеце 4х200 метраў вольным стылем, а Аліна Змушко перасягнула сваё дасягненне на дыстанцыі 100 метраў брасам на "Играх Дружбы" ў Казані, паведамляе Sputnik.
Першы рэкорд належыць беларускай чацвёрцы ў складзе Руслана Скамарошкі, Канстанціна Курачкіна, Дзмітрыя Шульгі і Івана Адамчука, якія ў эстафеце 4х200 метраў вольным стылем абнавілі рэкорд рэспублікі. У фінальнай стадыі яны пераадолелі дыстанцыю за 7 хвілін 10,31 секунды. Папярэдняе дасягненне было ўстаноўлена ў 2018 годзе – 7 хвілін 18,27 секунды.
А беларуска Аліна Змушко ў паўфінале 100 м брасам абнавіла сваё дасягненне і заняла першы радок пратакола – 1 хвіліна 4,07 секунды. Гэта, дарэчы, шосты вынік у свеце. Ранейшае дасягненне належала ёй жа і раўнялася 1 хвіліне 4,91 секунды.
Сярод беларусаў у Казані выступаюць 43 плыўцы, у тым ліку Ілля Шымановіч, Аліна Змушко, Рыгор Пякарскі і Анастасія Куляшова. Спаборніцтвы праходзяць на кароткай вадзе (даўжыня басейна 25 метраў).
Другі этап "Игр Дружбы" сабраў атлетаў з 22 краін, усяго разыгрываецца 84 камплекты медалёў і два кубкі. Апошнія трафеі будуць уручаны лепшым атлетам, якія будуць вызначаны па балах FINA.
"Игры Дружбы" з’яўляюцца альтэрнатывай турнірам, якія праводзяцца пад эгідай Міжнароднай федэрацыі плавання. Пасля ўвядзення абмежаванняў у адносінах да спартсменаў з боку Захаду, атлеты з Беларусі і РФ пачалі больш цесна працаваць разам: як трэніравацца, так і праводзіць турніры.
Завершыцца другі этап "Игр Дружбы" 25 лістапада.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Фонд Мазепіна падтрымае беларускіх спартсменаў
Беларускія дзюдаісты заваявалі чатыры медалі на турніры ў Чэлябінску
Саудаўская Аравія стварыла сенсацыю на ЧС, абгуляўшы зборную Аргенціны
Сабаленка зарабіла значныя прызавыя ў мінулым сезоне
Міністэрства спорту назвала колькасць сумесных спартыўных мерапрыемстваў Беларусі і Расіі