"Дынама" паказала характар: Вудкрафт аб перамозе над "Северсталью"

Наступную сустрэчу "зубры" зноў правядуць супраць гульцоў "Северстали", але на гэты раз будзе выязны матч.
Sputnik
МІНСК, 18 сту – Sputnik. У матчы мінскага хакейнага клуба "Дынама" супраць чарапавецкай "Северстали" ўсё вырашылі дэталі, лічыць галоўны трэнер "зуброў" Крэйг Вудкрафт, паведамляе прэс-служба мінчан.
"Гульня атрымалася такой, як я і чакаў: шмат эмоцый і барацьбы. Усе вырашылі дэталі. Каманда паказала характар, самааддана гуляла ў абароне. Дзякуючы надзейнай гульні ззаду стварылі добрыя моманты ў нападзенні", - адзначыў хакейны настаўнік.
У гэтай сустрэчы лік быў адкрыты толькі пад канец другога перыяду: шайбу ў вароты "Северстали" забіў форвард мінчан Дзмітрый Сакалоў. А ў трэцім перыядзе "Дынама" павялічыла адрыў – гол забіў Седрык Пакет. Праўда, шайбу ён забіў ужо ў пустыя вароты: сапернікі абмянялі варатара на яшчэ аднаго палявога хакеіста, каб паспрабаваць зраўняць лік.
У чарапаўчан будзе шанс адыграцца ўжо ў нядзелю 22 студзеня – у "Дынама" выязная серыя пачнецца ў гэты дзень менавіта з сустрэчы з "Северсталью".
"Думаю, нас чакае такі ж складаны матч у Чарапаўцы праз некалькі дзён. Ужо хутка пачнем падрыхтоўку да гэтай гульні. У наступным матчы нам трэба будзе захоўваць кантроль і самавалоданне, выконваць тое, што ад нас патрабуецца", - сказаў Вудкрафт.

Добрая гульня варатара

Вароты ў гэтай сустрэчы, як і ў папярэдняй супраць каманды "Автомобилист", у мінчан абараняў Канстанцін Шостак. Галоўны трэнер "Дынама" лічыць, што гэты варатар адыграў важную ролю ў перамозе ў матчах.
"Ён надаў упэўненасць усім. Шостак быў спакойны, прымаў правільныя рашэнні, выдатна рухаўся ў варотах. Уся каманда гуляла выдатна. Заблакіравалі шмат кідкоў. Косця адбіў 20 кідкоў. Значыць, усе гульцы дапамагалі варатару. Важна, каб абодва нашы варатары паказвалі сваю лепшую гульню", - падсумаваў Вудкрафт.
Такім чынам, пасля двух апошніх перамог у актыве "зуброў" 53 ачкі пасля 53 гульняў, яны ідуць на восьмым радку заходняй канферэнцыі КХЛ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Хакеісты мінскага "Дынама" абгулялі ў гасцях "Адмирал"
Мінскае "Дынама" перамагло ў КХЛ пасля 8 пройгрышаў
Шаранговіч закінуў пераможную шайбу ў матчы НХЛ