МІНСК, 12 сак – Sputnik. У студзені-лютым 2023 года насельніцтва здало валюты прыкладна на 1,49 млрд долараў, а купіла на 1,46 млрд, такія лічбы прыводзіць Нацбанк Беларусі.
Гэтыя даныя ўлічваюць безнаяўныя аперацыі фізічных асоб. Калі ж браць у разлік толькі наяўныя грошы ў абменных пунктах, то купілі валюту за два першыя месяцы менш, чым здалі: 894 млн супраць 1,1 млрд доларавага эквіваленту.
Гэтая тэндэнцыя была і ў мінулым годзе. У абменніках тады грамадзяне купілі звыш 6,2 млрд у доларавым эквіваленце, а прадалі больш за 7,6 мільярда.
Агульны абарот рынку ў студзені-лютым 2023 года склаў больш за 14,8 млрд долараў. Як заўсёды, лідзіруе пазабіржавы сегмент – звыш 10,8 млрд. Наяўны сегмент склаў каля 2 млрд, біржа – больш за 1,98 млрд.
Нерэзідэнты ў асноўным прадавалі валюту. Сума з улікам і біржы, і небіржавых здзелак, за два першыя месяцы гэтага года крыху не дацягнула да 440 млн. А куплена толькі 68,3 млн (у пераліку на долары).
Кампаніі-рэзідэнты набылі 3,96 млрд і прадалі 3,69 млрд. Традыцыйна асноўны аб’ём гэтых грошай прайшоў міма біржы.
Мінуў год з моманту рэзкіх ваганняў курсаў валют, які прыпаў на канец лютага і пачатак сакавіка 2022-га. Тады рэзка падаражэлі еўра і долар, а расійскі рубель падаў. Але пасля сітуацыя стабілізавалася, і расійская валюта адыграла пазіцыі. Таксама ў мінулым годзе еўра прыбралі з трывалютнага кошыка, уключыўшы туды кітайскі юань.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Што чакае расійскі і беларускі рубель у 2023 годзе?
Калі можа з’явіцца адзіная валюта Саюза Беларусі і Расіі
Еўра прынялі з кошыка валют, што будзе з асабістымі зберажэннямі?