ДПК: за месяц машын на выезд з Беларусі ў ЕС стала больш у 1,5 разы

Раней літоўскі бок скасаваў з Беларуссю дагавор аб бесперабойным забеспячэнні пропуску транспарту, а польскі пакінуў на беларускай мяжы па адным пункце для праезду легкавых і грузавых машын.
Sputnik
МІНСК, 16 сак – Sputnik. За апошні месяц колькасць аўтамабіляў у чэргах на выезд з Беларусі ў Еўрасаюз вырасла ў паўтара раза, аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага ДПК.
Паводле даных Пагранкамітэта, з 15 лютага да 16 сакавіка колькасць грузавых аўтамабіляў у чэргах у пунктах пропуску з Беларусі ў краіны ЕС вырасла з 480 да 650, легкавых – са 100 да 260, а агульная колькасць машын з 580 дасягнула 910.

Літоўскі напрамак

У ведамстве нагадалі, што 16 лютага Літва ў аднабаковым парадку скасавала дамоўленасці з Беларуссю па забеспячэнні бесперабойнага пропуску транспарту.
"На працягу месяца кантрольныя службы Літвы прапускалі на сваю тэрыторыю ў сярэднім каля 50% вялікагрузаў ад нормы, легкавы транспарт афармляўся таксама з істотнымі затрымкамі", - распавялі ў прэс-службе.
У ведамстве ўдакладнілі, што самы загружаны пункт пропуску на літоўскім напрамку – "Мядзінінкай" ("Каменны Лог"). Праз яго кожны дзень у краіны ЕС уязджае каля 30% фур і легкавых аўто ад нормы.
Па стане на 12:10 чацвярга, у пунктах пропуску на беларуска-літоўскай мяжы стаіць больш за 140 легкавых аўтамабіляў і больш за 300 грузавых.

Польскі напрамак

Аналагічная сітуацыя складваецца і на польскім напрамку.
Па даных ведамства, у адзіным пункце пропуску, які працуе для грузавых аўтамабіляў – "Казловічы" – польскі бок афармляе каля 55% ад нормы. У чацвер там стаіць у чарзе больш за 350 фур.
У пункце пропуску для легкавых аўтамабіляў "Брэст" у Польшчу кожныя суткі заязджае каля 30 машын з 70 па норме. У бягучы момант там знаходзіцца больш за 120 машын.
Польскія ўлады ў аднабаковым парадку 10 лютага закрылі пункт пропуску "Баброўнікі". У выніку на беларуска-польскай мяжы застаўся толькі адзін пункт пропуску для грузавога транспарту ("Кукурыкі" - "Казловічы") і адзін для легкавога "Цярэспаль" - "Брэст").
Таксама Польшча забараніла перамяшчацца праз пункт пропуску "Кукурыкі" грузавікам, якія не зарэгістраваны ў краінах Еўрасаюза.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Маравецкі: Польшча можа закрыць усе пункты пропуску на мяжы з Беларуссю
Польскім грузавікам абмяжуюць уезд на тэрыторыю Беларусі
Варшава паведаміла Мінску аб прыпыненні руху праз Кукурыкі
Літва не будзе выконваць бесперабойны пропуск машын на мяжы з Беларуссю
Фуры стаяць у два рады: на мяжы транспартны калапс – відэа