У Мінску назвалі "глупствам" план ЗША па рабоце з беларускай апазіцыяй

На думку намесніка старшыні верхняй палаты беларускага парламента, гэта толькі разгайдае сітуацыю, а канструктыўнага развіцця тэмы грамадзянскай супольнасці не будзе.
Sputnik
МІНСК, 24 сак – Sputnik. Планы ЗША прызначыць спецыяльнага пасланніка па Беларусі для ўзаемадзеяння з апазіцыяй з'яўляюцца чарговым крокам па разгойдванні сітуацыі ў краіне, заявіў РІА Навіны намеснік старшыні Савета рэспублікі Нацыянальнага схода Беларусі Валерый Бельскі.
Такім чынам ён пракаменціраваў заяву дзяржаўнага сакратара ЗША Энтані Блінкена, які на профільных слуханнях у сенаце ЗША заявіў, што Белы дом будзе прызначаць спецпасланніка па Беларусі для правядзення кантактаў з прадстаўнікамі апазіцыі.
"Гэта чарговы крок па разгойдванні сітуацыі. (…) Калі спадар Блінкен ці нехта хоча ўзаемадзейнічаць з тымі людзьмі, якія сталі здраднікамі беларускага народа, мы разумеем, для чаго гэта трэба і якую інфармацыю яны хочуць атрымаць", - сказаў Бельскі.
Сенатар падкрэсліў, што беларуская апазіцыя, як і любая іншая ў любой іншай дзяржаве, з’яўляецца часткай грамадзянскай супольнасці. І пры планах кантактаваць з ёй трэба ўлічваць гэты момант.
Бельскі заявіў, што ў Мінску гэта расцэньваюць як недружалюбны крок і глупства з боку Вашынгтона.
"Мы заўсёды рэагуем на недружалюбныя выпады. Глупства. Калі б гэтыя людзі хацелі дыялогу, яны б шукалі шляхі, не паглыблялі б гэты разрыў, праблемы і ўзаемнае непрыманне", - сказаў намеснік старшыні верхняй палаты беларускага парламента.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Экс-журналіста "КП в Беларуси" Мажэйку прыгаварылі да 3 гадоў пазбаўлення волі
Выбары ў 2024 годзе будуць няпростыя – Лукашэнка
Суд па справе Пратасевіча і іншых рэдактараў NEXTA* зрабілі адкрытым
Лукашэнка падпісаў указ аб стварэнні камісіі па вяртанні палітэмігрантаў
Суд у Мінску прыгаварыў Святлану Ціханоўскую да 15 гадоў пазбаўлення волі