* * *
Жыццё прамчыцца як адно імгненне,
Цані яго, ў ім чэрпай наталенне.
Як правядзеш яго, й так пройдзе цэлы век.
Не забывай: яно – тваё стварэнне.
* * *
Каб мудры лёс набыць, спатрэбіцца нямала.
Два б толькі правілы жыццё тваё прыдбала:
Ты лепей не з’ясі, чым есці з кім ні ёсць,
Ды лепей будзь адзін, чым з кімсьці не прыстала.
* * *
Зведай ты толькі годных ў сяброустве людзей,
Подлых сэрцам не зведай, не страчвай надзей.
Калі дурань віна паднясе табе – вылі,
Калі мудры налье табе яду – радзей.
* * *
Адзін не разбярэ, чым гэта пахнуць розы,
Другі – з гаркавых траў дабудзе меданосы.
Дай хлеба аднаму – навек запомніць ён,
Другому лёс аддай – твае не ўспомніць слёзы.
* * *
Ўсё пакупаецца ў жыцці і прадаецца,
І лёс над намі велічна смяецца.
Мы ж абураемся, злуёмся дзень за днём
Ды зноўку – прадаём сябе, здаецца.
* * *
Хто зразумеў жыццё, сябе не падганяе –
Смакуе кожны міг і назірае:
Як спіць дзіцё, як моліцца стары,
Як дождж ідзе і як сняжынка тае.
* * *
Мяняем рэкі, землі, гарады…
Абутак, дзверы… Новыя гады…
Ды й у нікуды ад сябе не дзецца,
А калі дзецца – толькі ў нікуды…
* * *
Ад страху смерці я, паверце мне, далёкі,
Жахлівей лёсу б’юць жыцця майго вытокі.
Я душу атрымаў на утрыманне толькі –
І зноў вярну яе, як часу выйдуць токі.