Дзень восеньскага раўнадзенства ў народзе лічыцца пачаткам другой паловы восеньскай пары – "бабінага лета".
Звычайна гэты дзень выпадае на 22 або 23 верасня, у 2024-м годзе восеньскае раўнадзенства адбудзецца ў нядзелю 22 верасня.
Дзень восеньскага раўнадзенства ў народзе лічыцца пачаткам "бабінага лета"
© Sputnik / Альфред Микус
У гэты дзень можна назіраць незвычайную астранамічную з'яву – дзень роўны ночы. Адбываецца гэта таму, што тэрмінатар – а гэта лінія светападзелу на планеце – ідзе перпендыкулярна экватару.
Што ставілі на стол
Пасля прыняцця хрысціянства нашы продкі асабліва не святкавалі Дзень восеньскага раўнадзенства, які быў зменены на Малую Прачыстую. Але са старажытных часоў дайшлі пэўныя мудрыя звычаі для захавання дабрабыту, здароўя і прыцягнення кахання, якіх і прытрымліваліся.
У комплексе абавязковых дзеянняў былі: вогнішча, застолле, адпачынак са спевамі і танцамі. Але да гэтага неабходна было добра падрыхтавацца: гаспадыні прыбіраліся на панадворку і ў хаце, пяклі бліны, вялікія і маленькія булачкі з мукі новага ўраджаю. А потым прысмакамі частавалі сваякоў, суседзяў і сяброў – дарэчы, усіх тых, з кім хацелася захоўваць добрыя адносіны. Дзеці таксама прымалі ўдзел у хатніх справах ды ўпрыгожвалі хату рабінавымі гронкамі.
Перавага на святочным стале аддавалася садавіне і гародніне новага ўраджаю
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Што датычыцца святочнага стала, дык на ім у гэты дзень абавязкова прысутнічалі розныя пірагі з мукі свежага памолу, а таксама садавіна і гародніна новага ўраджаю. Таксама і госці прыносілі з сабой восеньскія ласункі. Лічылася, што калі святочны стол атрымліваўся багатым, то такім жа будзе і наступны год.
Містыка раўнадзенства
Для таго, каб абараніць сваіх родных, у гэты дзень было прянята збіраць ягады рабіны і захоўваць іх дома. Лічылася, што калі дзень роўны ночы, асабліва моцная любоўная энергія, таму часта ў раўнадзенства праводзілі любоўныя абрады, ладзілі вяселлі і рабілі варажбу на нарачоных.
У Дзень восеньскага раўнадзенства жанчыны, якія хацелі як можна доўгі час захаваць сваю прыгажосць і маладосць, імкнуліся падняцца з пасцелі да ўсходу сонца. Адразу пасля абуджэння неабходна было апаласнуцца халоднай вадой. Лічылася, што ў гэты час яна валодае цудадзейнымі якасцямі і можа любую жанчыну зрабіць прыгажуняй, а незамужнім зможа забяспецыь на працягу года абавязковую сустрэчу са сваім адзіным.
У Дзень восеньскага раўнадзенства праводзілі любоўныя абрады і варажылі на нарачоных
© Sputnik / Виктор Толочко
/ А вось тым, хто хацеў хутка прасунуцца па службе ці атрымаць грошы, раілі выпэцкаць далоні ў што-небудзь чорнае і некалькі хвілін пастаяць на веніку – тады, зразумела, і спраўдзіцца тое, чаго больш за усё хочацца ў фінансавым ці кар’ерным плане.
Народная метэаралогія
Канешне ж не абыходзілася гэтае свята і без назіранняў за прыродай.
У Дзень восеньскага раўнадзенства можна меркаваць аб усім восеньскім надвор'і
© Sputnik / Альфред Микус
Так, згодна з народнымі прыкметамі, у Дзень восеньскага раўнадзенства можна было меркаваць аб усёй восені цалкам:
калі будзе цёпла і суха, то і восень будзе лагодная, а зіма надыдзе не хутка;
калі птушкі ў гэты дзень пачнуць адлятаць у вырай, то варта чакаць сцюдзёнай зімы;
калі на бярозе і рабіне да гэтага часу пажаўцела лісце, то хутка прыйдуць прымаразкі.
Чытайце таксама:
"Прыйшоў Багач – кідай рагач…": завяршаем гаспадарчую працу і назіраем за надвор’ем
"Як звoняць свiтaльнa кpынiцы…": восеньскія вершы Aнaтoля Гpaчaнiкaва
Грыбная навука ад старой Лявоніхі, або "Без шчасця і ў грыбы не хадзі…"