Катастрофа на Чарнобыльскай АЭС адбылася 30 гадоў таму. Але яе наступствы жыхары Украіны, Беларусі, Расіі адчуваюць да гэтага часу. Колькім людзям прыйшлося назаўжды з'ехаць з родных зямель, колькі заплацілі за нядбайнасць і недальнабачныя дзеянні ўладаў здароўем, а некаторыя і жыццём. Шмат з падзей тых далёкіх дзён нам яшчэ трэба будзе зразумець і пераасэнсаваць.