21:51 04 сакавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.14
  • 100 RUB3.53
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
9430

Выстава "Мастак і горад" чарговы раз адкрылася ў Мінску на плошчы Якуба Коласа.

МІНСК, 28 кра — Sputnik. Мастацкі праект "Мастак і горад" 27 красавіка адкрыўся ў Мінску на плошчы Якуба Коласа. Гэтым разам выстава праходзіць пад назвай "Залатая калекцыя беларускага жывапісу і графікі".

Пад час адкрыцця мастацкага праекту спецыяльна для ўсіх жадаючых экскурсію па выставе правёў вядомы мастацтвазнаўца Мікіта Моніч.

Сёлета праект прадстаўляе працы 35 самых рознабаковых беларускіх аўтараў. Цягам 4 месяцаў наведвальнікі змогуць убачыць працы Зоі Ліцвінавай, Гаўрыіла Вашчанкі, Леаніда Хобатава і шматлікіх іншых яскравых прадстаўнікоў беларускай мастацкай школы.

Такая колькасць мастакоў ніколі раней не выстаўлялася ў рамках праекта на плошчы Якуба Коласа. Прадстаўленыя працы адлюстроўваюць прыхільнасць беларускіх мастакоў і графікаў розным творчым поглядам і традыцыям.

Бязвізавая прывабнасць Беларусі ў гэтым годзе знайшла сваё адлюстраванне і ў праекце "Мастак і горад". Усе жывапісныя працы суправаджаюцца апісаннем і біяграфіяй мастакоў на трох мовах — англійскай, беларускай і рускай.

Мастацтвазнаўца: Марк Шагал ня быў патрэбны Савецкаму Саюзу
© Sputnik Станіслаў Андросік, Арцём Бардоўскі

Праект "Мастак і горад" праходзіць у рамках Рэспубліканскай выставы сучаснага мастацтва, якая прысвечана 130-годдзю з дня нараджэння Марка Шагала.

Бясплатна паглядзець на рэпрадукцыі прац яркіх прадстаўнікоў беларускага жывапісу і графікі можа любы ахвотны да 9 верасня.

У мінулым годзе выставу пад адкрытым небам, па падліках МУС Беларусі, за час дзеяння праекта на плошчы Якуба Коласа наведалі прыбліза 2 мільёны чалавек.

Тэги:
выстава, мастацтва, мастакі, Выяўленчае мастацтва, Мікіта Моніч, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы