01:20 29 лютага 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.24
  • EUR2.47
  • 100 RUB3.34
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
2830

Пяцьсот гадоў таму ўраджэнец Полацка Францыск Скарына прыступіў да выдання першай друкаванай кнігі на беларускай мове. Гэта быў праект, які, без сумневу, перавярнуў увесь усходнеславянскі свет.

МІНСК, 6 чэр — Sputnik, Леў Рыжкоў. Пасяджэнне Савета па гуманітарным супрацоўніцтве і праўлення Міждзяржаўнага Фонду па гуманітарным супрацоўніцтве дзяржаў СНД прайшло 5 чэрвеня ў Дзелавым і культурным комплексе Рэспублікі Беларусь у Маскве ў гонар 500-гадовага юбілею беларускага кнігадрукавання.

Рэканструкцыя друкарскага варштата часоў Скарыны
© Photo : Прадстаўлена Ігарам Чышчэняй

Адной з галоўных тэм стала "Дыпламатыя слова". У пасяджэнні прымалі ўдзел кіраўнікі высокага рангу з Беларусі і Расіі, дыпламаты, пісьменнікі і навукоўцы.

Дыпламатыя слова

Выступоўцы на пасяджэнні казалі шмат добрых слоў пра беларускага падзвіжніка. Выдадзеная ім Біблія была абвешчаная ў Маскве "лацінскай" кнігай і спалена. Хоць ёсць звесткі, што кнігі Скарыны захоўваліся ў зніклай бібліятэцы Івана Грознага.

Кнігадрукаванне прыйшло ў Маскву пазней — кнігі стаў выдаваць Іван Фёдараў, друкаванае слова стала больш даступным, расла колькасць пісьменных людзей.

"Скарына здзейсніў сапраўдную рэвалюцыю для ўсходніх славян", — адзначыў намеснік начальніка ўпраўлення перыядычным друку Федэральнага агенцтва па друку і масавых камунікацыях Генадзь Кудзій.

На праходзячым у гэтыя дні ў Маскве фестывалі "Кнігі Расіі" кнігавыдаўцы Рэспублікі Беларусь прадставілі дваццаць пяць рэпрынтных выданняў першадрукара Скарыны.

"У пачатку 90-х гадоў такая спроба прадпрымалася. Але тады ў трох кнігах было выдадзена дваццаць выданняў Францыска Скарыны. Зараз жа кнігі першадрукара выйшлі ў дваццаці пяці тамах. Прытым першы наклад гэтых кніг разышоўся не толькі ў Беларусі па бібліятэках, але і трапіў у ЮНЕСКА, у ААН", — адзначыў дырэктар выдавецтва "Мастацкая лiтаратура" Алесь Бадак.

"Скарына і яго юбілей — гэта той вялікі знак, якому мы прысвячаем наш гуманітарны праект: служыць міру, узаемаразуменню і, самае галоўнае, знаходзіць у гэтым складаным, супярэчлівым свеце як мага больш таго, што аб'ядноўвае краіны і народы. І ў год юбілею Францыска Скарыны можна казаць пра дыпламатыю слова. Хай толькі стваральнае слова будзе зброяй на нашай прасторы!" — сказала старшыня Савета па гуманітарным супрацоўніцтве міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч.

Кропля ў моры

На сустрэчы было адзначана, што цяпер сітуацыя на постсавецкай прасторы шмат у чым нагадвае XVI стагоддзе: адбываецца культурнае раз'яднанне — часцяком людзі, якія жывуць у СНД, не ведаюць імёнаў пісьменнікаў, паэтаў з Казахстана, Арменіі або Азербайджана.

"А што мы можам зрабіць? Нейкія сустрэчы з творчымі людзьмі мы паказваем на канале "Культура", але гэта — кропля ў моры. Мы не можам дыктаваць тэлеканалам, што ім паказваць", — канстатаваў на пасяджэнні сустаршыня праўлення МФГС, спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта РФ па міжнародным культурным супрацоўніцтве Міхаіл Швыдкой.

Паводле яго слоў, цяпер на тэлебачанні не надаецца ўвагі нават культуры народаў Расіі.

І ў гэтай сітуацыі Беларусь, якая паўтысячагоддзя таму падарыла свету Францыска Скарыну, выступіла з ініцыятывай: гэта стварэнне інтэрнэт-парталу "Сугучча", задачай якога будзе аб'яднанне пісьменнікаў і публіцыстаў з краін Садружнасці. Тут творчыя людзі, падзеленыя дзяржаўнымі межамі, змогуць знайсці сваю аўдыторыю, звярнуцца да чытачоў.

На пасяджэнні было разгледжана пытанне аб наданні парталу "Сугучча" статусу міжнароднага гуманітарнага інтэрнет-рэсурсу. Гэтае пытанне будзе разгледжана ў Выканкаме СНД і на Савеце кіраўнікоў Садружнасці.

Тэги:
кнігавыдавецтва, Пасольства Беларусі ў Расіі, СНД, Францыск Скарына, Лілія Ананіч, Масква, Расія, Беларусь

Галоўныя тэмы