20:54 21 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.22
Фестываль National Nights

"Грузінскі Чэлентана" выступіць у Мінску

© Photo : Арганізатары "National Nights"
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
510

Выступ Паата Гуліашвілі адбудзецца падчас фестывалю нацыянальных культур "National Nights".

МІНСК, 25 чэр - Sputnik. Фестываль "National Nights" распачнецца ў Мінску выступам грузінскага Чэлентана – Паата Гуліашвілі.

Свята музыкі і гастранамічных традыцый стартуе 26 чэрвеня. Гасцей чакаюць не толькі выступы знакамітых імёнаў сусветнай музыкі, але і дыгустацыя нацыянальных страў і знаёмства з нацыянальнай культурай краін-удзельніц.

Першы вечар  "National Nights" будзе прысвечаны каўказскай культуры. У спісе актыўнасцяў – пошук скарбаў і каўказскай нявольніцы, танцавальны майстар-клас ад народнага ансамбля "Сонечная Грузія". Кульмінацыйнай кропкай вечара стануць выступы зоркі Грузіі Паата Гуліашвілі і голас Азербайджана Руфата Асадава, а таксама гурта K3TYVANA з салісткай Кетэван Асраташвілі.

Таксама ў праграме "National Nights" фестывальныя вечары 12 ліпеня і 31 жніўня. Першы пройдзе пад назвай "Балканскі біт". Тут выступяць госці з Балгарыі - "Alcohol Jazzz Orchestra". Гасцей "Indian Summer" чакае сустрэча з сусветнай зоркай Panjabi MC.

Чытайце таксама:

Тэги:
Фестываль, Мінск

Галоўныя тэмы