03:21 17 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Фота

Літаратурнае падарожжа па слядах філаматаў і філарэтаў

Атрымаць кароткую спасылку
10523
  • Першай кропкай літаратурнай вандроўкі стала сядзіба Міцкевічаў у Завоссі.
  • Сядзіба Міцкевічаў была знішчана пад час Першай сусветнай вайны. Дом аднавілі да 200-годдзя з дня нараджэння паэта. За аснову быў узяты малюнак Э.Паўловіча, мастака з Навагрудка, які ён зрабіў летам 1843 года.
  • На другім паверсе лямуса у сядзібе Міцкевічаў у Завоссі Адам любіў у юнацтве адпачываць і пісаць.
  • Філаматы лічылі малако сімвалам чысціні і пілі яго на таемных сустрэчах. Удзельнікі літаратурнага падарожжа таксама адчулі сябе крыху філаматамі.
  • Шабля была адзнакай годнасці кожнага шляхціча. Міцкевічы былі хоць і дробнай, але ўсё ж такі шляхтай.
  • Шляхта ведала гісторыю сваёй сям'і, і для гэтага рабіліся адмысловыя радаводы.
  • Працоўны стол у маленьким сціплым пакойчыку ў сядзібе Міцкевічаў.
  • Туганавіцкі парк лічыцца класічным узорам пейзажнай паркавай архітэктуры перыяду рамантызму. Менавіта ў гэтым парку Адам Міцкевіч шпацыраваў з сваёй першай каханай Марыляй Верашчакай.
  • У 1815—1820 гадах Туганавіцкімі гасцямі часта былі Адам Міцкевіч, Тамаш Зан, Ян Чачот, Ігнат Дамейка. Зараз помнік прыроды і гісторыі знаходзіцца ў занядбаным стане.
  • Недалёка ад парка ва ўрочышчы Кут у лясным масіве ляжыць валун — камень філарэтаў, каля якога А. Міцкевіч, яго сябры Т. Зан, Я. Чачот, І. Дамецка, Ю. Яжэўскі, Ф. Малеўскі і іншыя таемна сустракаліся.
  • Наступны пункт вандроўкі - Наваградак. Дом, які пабудаваў бацька Адама Міцкевіча быў знішчаны. Сучасны адноўлены выгляд ён набыў у 1990 годзе пасля рэканструкцыі.
  • Фара Вітаўта, дзе хрысцілі маленькага Адама, а таксама ў 1422 годзе адбыўся шлюб Ягайлы і Соф'і Гальшанскай.
  • Напрыканцы вандроўкі падарожнікі завіталі ў Карэлічы, дзе стаіць помнік Яну Чачоту. Дзейнасць сябра філаматаў складана пераацаніць, бо Ян Чачот быў адным з першых збіральнікаў беларускага фальклора.
© Sputnik/ Станіслаў Андросік
Першай кропкай літаратурнай вандроўкі стала сядзіба Міцкевічаў у Завоссі.

Беларусь адзначае гэтай восенню 200-годдзе з даты ўтварэння тайнай суполкі філаматаў у Віленскім універсітэце.

Студэнты Віленскага ўніверсітэта ўвосень 1817 года заснавалі таемнае патрыятычнае таварыства філаматаў (з грэчаскай мовы рhilomathes — аматар ведаў — Sputnik). Ініцыятарамі стварэння згуртавання сталі Тамаш Зан, Адам Міцкевіч, Язэп Яжоўскі, Анупрэй Петрашкевіч і Францішак Малеўскі.

У 1820 годзе ўтварылася роднаснае таварыства філарэтаў — прыхільнікаў дабрачыннасці, кіраўнікамі якога былі філаматы.

Уступ у таварыства быў рэгламэнтаваны адмысловым парадкам: малады чалавек павінен быў адказаць пісьмова на шэраг пытанняў і падаць падрабязную аўтабіяграфію. Таксама абавязковай была рэкамэндацыя аднаго з сяброў згуртавання. Новы сябр даваў клятву, што будзе выконваць усе абавязкі, ускладзеныя на яго статутам.

У 1823 годзе згуртаванне было выкрытае ўладамі, а члены таварстываў філаматаў і філарэтаў аказаліся за кратамі. Пасля судовага разбіральніцтва многія былі пакараныя турмой і высылкай.

Дзейнасць таварыстваў філаматаў і філарэтаў пакінула значны след у беларускай культуры. Сябры таварыства ставілі пачаткова перад сабою культурна-асветніцкія задачы: збіралі песні, паданні, легенды, апісвалі абрады і звычаі беларусаў. Паступова іх дзейнасць набыла і сацыяльна-палітычны накірунак.

Многія з філаматаў і філарэтаў пазней здабылі славу ў розных галінах дзейнасці. Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Тамаш Зан сталі вядомымі паэтамі. Ігнат Дамейка ў эміграцыі стаў вядомым вучоным-геолагам, нацыянальным героем Чылі.

З нагоды святочнага юбілею Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры зладзіў адмысловую экскурсію па месцах, якія звязаны з найбольш вядомымі асобамі таемнага згуртавання.

Тэги:
філарэты, філаматы, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Тамаш Зан, Ян Чачот, Ігнат Дамейка, Адам Міцкевіч, Туганавічы, Карэлічы, Завоссе, Наваградак, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ фотастужкі

  • Выстава аўтарскіх работ Млын праходзіць у Мінску
    Последнее обновление: 15:59 10.12.2017
    15:59 10.12.2017

    Калядны цуд хэнд-мэйд

    У Мінску праходзіць выстава аўтарскіх вырабаў беларускіх і замежных майстроў "Млын".

    26
    15
  • Выжла на паляванні
    Последнее обновление: 14:02 30.11.2017
    14:02 30.11.2017

    Як палююць на фазана ў Беларусі

    Пяць брутальных мужчын са стрэльбамі, дзве лягавыя сабакі, дваццаць пяць прыгожых яркіх птушак: як рэалізоўваюць свой "паляўнічы інстынкт" прадстаўнікі моцнай паловы чалавецтва, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

    52
    23
  • Гурт Чайф выступіў у Мінску з праграмай Разам цяплей
    Последнее обновление: 16:37 28.11.2017
    16:37 28.11.2017

    Ад Super Besse да "Все_Crazy": музычныя выхадныя прайшлі ў Мінску

    Канцэртная прэзентацыя новага альбому гурта Super Besse, 10 гадоў гурту The Road Dogs, панк-запал у Beer&Wine, Ultra-music Party і рокеры "Чайф" - глядзіце ў фотастужцы, якія музычныя падзеі адбываліся ў беларускай сталіцы на мінулых выхадных.

    103
    14
  • На выставе работ Алега Арлова
    Последнее обновление: 14:56 19.11.2017
    14:56 19.11.2017

    Містычная выстава адкрылася ў Мінску

    Алег Арлоў працуе ў самых розных жанрах - пейзаж, партрэт, нацюрморт - але ўсе яны маюць рысы містаэсэнцыялізма, напрамка ў мастацтве, які прыдумаў мастак. Глядзіце работы Алега Арлова ў фотастужцы Sputnik.

    27
    10

Галоўныя тэмы