01:36 25 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13
  • Фестываль У Пласток на квасок - свята народнай кухні адбыўся 13 ліпеня ў вёсцы Пласток Любанскага раёна Мінскай вобласці.
  • Арганізавалі свята самі мясцовыя жыхары, зацікаўленыя ў развіцці сваёй вёскі.
  • Ён прайшоў упершыню, але адразу набыў міжнародны статус – на свяце ежы і напояў прысутнічалі госці з Літвы і Расіі.
  • Свята пачалося з прагулкі і знаёмства з сучаснай вёскай, з жыхарамі, з падвор'ямі і з беларускай гасціннасцю.
  • У шматлікіх беларускіх вёсках імкнуцца захоўваць старажытныя традыцыі.
  • Галоўныя носьбіты традыцыйнай культуры, вядома, старэйшыя жыхары.
  • Пакуль удзельнікі размаўлялі з мясцовымі жыхарамі, найстарэйшыя захавальніцы мясцовых кулінарных традыцый падрыхтавалі дэгустацыю-конкурс мясцовага прадукту Квас з прыкрасамі.
  • Гасцей частавалі грыбным супам, традыцыйным для дадзенай мясцовасці.
  • Калі нават рукі занятыя - не бяда, гарманіст не застанецца галодны.
  • У гэтым годзе гарод радуе гаспадароў багатым ураджаем.
  • Пасля сняданку адбыліся выступы фальклорных калектываў з суседняй вёскі.
  • Гасцей сабралося шмат, нават месца хапала не ўсім.
  • Давялося паслухаць спевы мясцовых калектываў і запрошаных суседзяў.
  • Здаецца, традыцыйныя беларускія спевы асабліва прыгожа гучаць на прыродзе.
  • Большасць гасцей апранулі на фэст нацыянальныя ўборы.
  • Жадаючыя танцавалі народныя танцы і спявалі да раніцы.
  • Свята народнай кухні напэўна стане добрай традыцыяй для мясцовых жыхароў.
© Sputnik Альфрэд Мікус
Фестываль "У Пласток на квасок" - свята народнай кухні" адбыўся 13 ліпеня ў вёсцы Пласток Любанскага раёна Мінскай вобласці.

Першы і адразу міжнародны гастранамічны фестываль прайшоў у Мінскай вобласці – глядзіце на фота, як пілі, елі і весяліліся госці.

Фестываль "У Пласток на квасок" - свята народнай кухні" адбыўся 13 ліпеня ў вёсцы Пласток Любанскага раёна Мінскай вобласці. Ён прайшоў упершыню, але адразу набыў міжнародны статус – на свяце ежы і напояў прысутнічалі госці з Літвы і Расіі.

Арганізавалі свята самі мясцовыя жыхары, зацікаўленыя ў развіцці сваёй вёскі, пад кіраўніцтвам Сяргея Выскваркі - этнахарэографа, кіраўніка фальклорнага ансамбля "Верабейкі" з Любані.

Свята пачалося з прагулкі і знаёмства з сучаснай вёскай, з жыхарамі, з падвор'ямі і з беларускай гасціннасцю, часам нечакана багатай. Пакуль удзельнікі размаўлялі з мясцовымі жыхарамі, чатыры найстарэйшыя захавальніцы мясцовых кулінарных традыцый падрыхтавалі дэгустацыю-конкурс мясцовага прадукту "Квас з прыкрасамі".

Ён уяўляе сабой адметны для дадзенай мясцовасці грыбны суп. Ён гатуецца на капусным расоле з дадаткам пярлоўкі і сушаных грыбоў у печы. Хтосьці дадае ў яго і крыху квашанай капусты, хтосьці - мяса, хтосьці - рыбы або пакідае посным. Густ атрымліваецца своеасаблівы - рэзкавата-кіслы.

На вялікіх сталах чатыры гаспадыні Раіса Кагадоўская, Ніна Маладзянава, Галіна Булавенка і Соф'я Каток падрыхтавалі чатыры чыгуны "квасу" кожная па сваім рэцэпце. Пераможцу ў выніку так і не абралі - узнагародзілі ўсіх.

Пасля сняданку адбыліся выступы фальклорных калектываў з суседняй вёскі Камуна "Чуткі", мясцовага калектыва "Беражніца", ансамбля "Гуда" з Мінска і гарманіста Ігара Узлова з Масквы.

Жадаючыя танцавалі народныя танцы, спявалі да раніцы, а начаваць разышліся па вясковых хатах і адрынах.

Як адзначалі свята народнай кухні, а заадно – дзень нараджэння фотакарэспандэнта Sputnik Альфрэда Мікуса, глядзіце ў яго фотастужцы і далучайцеся да віншаванняў!

Чытайце таксама: 

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы