https://bel.sputnik.by/20210609/ES--ZShA-razlchvayuts-shto-Mnsk-dazvolts-vyarnutstsa-vyslanym-dyplamatam-1047833682.html
ЕС і ЗША разлічваюць, што Мінск дазволіць вярнуцца высланым дыпламатам
ЕС і ЗША разлічваюць, што Мінск дазволіць вярнуцца высланым дыпламатам
Sputnik Беларусь
Прадстаўніцтва ЕС і дыпмісій дзяржаў-членаў ЕС у Беларусі, а таксама пасольстваў ЗША, Вялікабрытаніі, Швейцарыі і Японіі апублікавалі сумесны каментарый па... 09.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-09T09:52+0300
2021-06-09T09:52+0300
2021-06-09T09:54+0300
навіны
у беларусі
палітыка
галоўнае
ес
зша
мінск
дыпламат
прадстаўніцтва ес у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101749/33/1017493342_0:154:3000:1842_1920x0_80_0_0_c2780423755975c55c119d6fff7a0183.jpg
МІНСК, 9 чэр – Sputnik. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся напярэдадні з кіраўнікамі дыпламатычных місій, якія працуюць у рэспубліцы. Пра гэта паведаміла прэс-служба прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі.Прадстаўніцтва, а таксама дыпмісіі дзяржаў-членаў ЕС у Беларусі і пасольствы ЗША, Вялікабрытаніі, Швейцарыі, Японіі апублікавалі сумесны каментарый па выніках сустрэчы з кіраўніком беларускага ведамства.Кіраўнікі дыпмісій заклікалі афіцыйны Мінск устрымлівацца ад дзеянняў, якія перашкаджаюць дыпламатычным супольнасцям у Беларусі ў выкананні іх звычайных абавязкаў.Крызіс у БеларусіДыпламаты ў сваім камэнтарыі адзначылі, што "крызіс у Беларусі нарастае", а таксама заклікалі ўлады краіны "вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязняў і несправядліва затрыманых". Кіраўнікі дыпмісій заявілі аб неабходнасці пачаць "інклюзіўны палітычны працэс, які вядзе да свабодных і справядлівых выбараў пад наглядам БДІПЧ АБСЕ".Уладзімір Макей быў праінфармаваны аб патэнцыяле пазітыўнага развіцця двухбаковых адносін у выпадку, калі беларускія ўлады правядуць значныя крокі па забеспячэнні выканання дэмакратычных норм у краіне, адзначаецца ў каментарыі.Акрамя таго, дыпламаты пацвердзілі, што замежныя ўрады па-ранейшаму гатовы аказваць падтрымку і спрыяць інклюзіўнаму нацыянальнаму дыялогу ў Беларусі.Калі і чаму Мінск высылаў дыпламатаў?У лістападзе мінулага года Беларусь абвясціла персонамі нон грата двух брытанскіх дыпламатаў "з прычыны дзейнасці, несумяшчальнай са статусам дыпламатычнага агента, са статусам дыпламата, а таксама з мэтамі знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь".Двум польскім консулам у Гродне было прапанавана пакінуць Беларусь у сакавіку. Польскаму консулу ў Брэсце Ежы Цімафеюку 9 сакавіка быў "заяўлены рашучы пратэст" у сувязі з яго ўдзелам у неафіцыйным мерапрыемстве, прысвечаным "дню праклятых салдат". У адказ на гэта Польшча заявіла аб высылцы беларускага дыпламата, пасля чаго Мінск прапанаваў яшчэ аднаму польскаму консулу - на гэты раз у Гродне - пакінуць рэспубліку.У мінулым месяцы беларускі МЗС паведаміў пра высылку пасла Латвіі і ўсіх супрацоўнікаў пасольства "у сувязі з абразай дзяржсцяга Беларусі ў Рыге".Пасля таго, як МЗС Літвы прыняў рашэнне пра высылку двух "афіцэраў разведкі, якія працавалі пад дыпламатычным прыкрыццём", афіцыйны Мінск зрабіў люстраны адказ: два супрацоўнікі пасольства Літвы ў Беларусі 28 траўня былі абвешчаны персонамі нон грата.3 чэрвеня ў беларускае знешнепалітычнае ведамства выклікалі Часовага паверанага ў справах ЗША у Беларусі, якому было абвешчана аб адказных мерах на эканамічныя санкцыі Штатаў, адноўленыя з 3 чэрвеня супраць дзевяці дзяржпрадпрыемстваў Беларусі. Першапачаткова абмежаванні ўвялі ў 2007 годзе, пасля чаго Беларусь і ЗША адклікалі сваіх паслоў і больш за 10 гадоў абедзве краіны былі без кіраўнікоў пасольстваў. Толькі ў мінулым годзе краіны дамовіліся вярнуць паслоў, але пакуль гэтага так і не адбылося.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210430/Adnosny-z-ES-u-kryzse-Rasya---magutny-sused-Makey-da-ntervyu-Euronews-1047517541.html
https://bel.sputnik.by/20210324/MZS-Polshchy-zrab-zayavu-z-nagody-zatrymannya-Anzhalk-Borys-1047209647.html
ес
зша
мінск
беларусь
вялікабрытанія
швейцарыя
японія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101749/33/1017493342_170:0:2831:1996_1920x0_80_0_0_399d7e4474fd5e29a96dd47a4eea8aaf.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, палітыка, галоўнае, ес, зша, мінск, дыпламат, прадстаўніцтва ес у беларусі, беларусь, пасольствы, вялікабрытанія, швейцарыя, японія, каментарый, сустрэча, кіраўнік, мзс, мзс беларусі
навіны , у беларусі, палітыка, галоўнае, ес, зша, мінск, дыпламат, прадстаўніцтва ес у беларусі, беларусь, пасольствы, вялікабрытанія, швейцарыя, японія, каментарый, сустрэча, кіраўнік, мзс, мзс беларусі
ЕС і ЗША разлічваюць, што Мінск дазволіць вярнуцца высланым дыпламатам
09:52 09.06.2021 (абноўлена: 09:54 09.06.2021) Прадстаўніцтва ЕС і дыпмісій дзяржаў-членаў ЕС у Беларусі, а таксама пасольстваў ЗША, Вялікабрытаніі, Швейцарыі і Японіі апублікавалі сумесны каментарый па выніках сустрэчы з кіраўніком МЗС Беларусі.
МІНСК, 9 чэр – Sputnik. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся напярэдадні з кіраўнікамі дыпламатычных місій, якія працуюць у рэспубліцы. Пра гэта паведаміла прэс-служба прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі.
Прадстаўніцтва, а таксама дыпмісіі дзяржаў-членаў ЕС у Беларусі і пасольствы ЗША, Вялікабрытаніі, Швейцарыі, Японіі апублікавалі сумесны каментарый па выніках сустрэчы з кіраўніком беларускага ведамства.
"Кіраўнікі місій таксама выказалі чаканне, што беларускі бок дазволіць калегам з Літвы, Польшчы, Латвіі, Вялікабрытаніі і ЗША, якіх папрасілі пакінуць краіну, вярнуцца ў Беларусь", - гаворыцца ў заяве.
Кіраўнікі дыпмісій заклікалі афіцыйны Мінск устрымлівацца ад дзеянняў, якія перашкаджаюць дыпламатычным супольнасцям у Беларусі ў выкананні іх звычайных абавязкаў.
Дыпламаты ў сваім камэнтарыі адзначылі, што "крызіс у Беларусі нарастае", а таксама заклікалі ўлады краіны "вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязняў і несправядліва затрыманых". Кіраўнікі дыпмісій заявілі аб неабходнасці пачаць "інклюзіўны палітычны працэс, які вядзе да свабодных і справядлівых выбараў пад наглядам БДІПЧ АБСЕ".
Уладзімір Макей быў праінфармаваны аб патэнцыяле пазітыўнага развіцця двухбаковых адносін у выпадку, калі беларускія ўлады правядуць значныя крокі па забеспячэнні выканання дэмакратычных норм у краіне, адзначаецца ў каментарыі.
Акрамя таго, дыпламаты пацвердзілі, што замежныя ўрады па-ранейшаму гатовы аказваць падтрымку і спрыяць інклюзіўнаму нацыянальнаму дыялогу ў Беларусі.
Калі і чаму Мінск высылаў дыпламатаў?
У лістападзе мінулага года Беларусь абвясціла персонамі нон грата
двух брытанскіх дыпламатаў "з прычыны дзейнасці, несумяшчальнай са статусам дыпламатычнага агента, са статусам дыпламата, а таксама з мэтамі знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь".
Двум польскім консулам у Гродне было прапанавана пакінуць Беларусь у сакавіку. Польскаму консулу ў Брэсце Ежы Цімафеюку 9 сакавіка быў "
заяўлены рашучы пратэст" у сувязі з яго ўдзелам у неафіцыйным мерапрыемстве, прысвечаным "
дню праклятых салдат". У адказ на гэта Польшча заявіла
аб высылцы беларускага дыпламата, пасля чаго Мінск прапанаваў яшчэ аднаму польскаму консулу - на гэты раз у Гродне -
пакінуць рэспубліку.
У мінулым месяцы беларускі МЗС паведаміў пра высылку пасла Латвіі і ўсіх супрацоўнікаў пасольства "у сувязі з абразай дзяржсцяга Беларусі ў Рыге".
Пасля таго, як МЗС Літвы прыняў
рашэнне пра высылку двух "афіцэраў разведкі, якія працавалі пад дыпламатычным прыкрыццём", афіцыйны Мінск зрабіў люстраны адказ: два супрацоўнікі пасольства Літвы ў Беларусі 28 траўня былі абвешчаны персонамі нон грата.
3 чэрвеня ў беларускае знешнепалітычнае ведамства выклікалі Часовага паверанага ў справах ЗША у Беларусі, якому было абвешчана аб адказных мерах на
эканамічныя санкцыі Штатаў, адноўленыя з 3 чэрвеня супраць дзевяці дзяржпрадпрыемстваў Беларусі. Першапачаткова абмежаванні ўвялі ў 2007 годзе, пасля чаго Беларусь і ЗША адклікалі сваіх паслоў і больш за 10 гадоў абедзве краіны былі без кіраўнікоў пасольстваў. Толькі ў мінулым годзе краіны дамовіліся вярнуць паслоў, але пакуль гэтага так і не адбылося.