04:32 08 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.44
  • EUR2.76
  • 100 RUB3.39

Naviband: на Еўрабачанні ўпершыню прагучыць песня па-беларуску

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
Еўрабачанне-2017 (31)
2050

Што адчувае група Naviband пасля перамогі ў нацыянальным адборы "Еўрабачання" і што плануе рабіць далей - пра гэта з музыкамі пагаварыў вядучы радыё Sputnik Беларусь Аляксандр Крывашэеў.

Группа Naviband: сегодня мы впервые после отбора выспались!
Група Naviband перамагла ў нацыянальным адборы на "Еўрабачанне" з кампазіцыяй на беларускай мове "Гісторыя майго жыцця" позна ўвечары ў пятніцу: калектыў досыць высока ацанілі тэлегледачы, а журы дало ім максімальны бал.

"Адчуванне неверагоднай радасці і шчасця. І ёсць жаданне рабіць нешта на самай справе крутое, вясёлае, завадное… Гэта новы крок для нас, мы шчаслівыя!" — падзяліўся эмоцыямі са Sputnik саліст групы Арцём Лук'яненка.

"Мы шчаслівыя, хоць я яшчэ і не да канца ўсвядоміла, што адбываецца", — прызналася салістка калектыву Ксенія Жук. 

Удзельнікі Naviband дадалі: толькі ў нядзелю яны, нарэшце, змаглі па-сапраўднаму выспацца. Падзяліліся музыкі і тым, як бачаць свой нумар для самога "Еўрабачанне". 

"Вялікага шоу мы рабіць не будзем. Напэўна, у нашым нумары галоўнае, што ёсць — гэта наша энергетыка", — падкрэсліў Лук'яненка. 

Поўную версію размовы з групай Naviband слухайце ў аўдыёзапісы радыё Sputnik Беларусь.

Група Naviband — першыя, хто паедзе на конкурс "Еўрабачанне" з аўдыторыяй у 200 мільёнаў тэлегледачоў з песняй на беларускай мове "Гісторыя майго жыцця".

Дзякуючы калектыву Naviband на "Еўрабачанні" ўпершыню прагучыць песня па-беларуску. Як распавялі на наступны дзень пасля фіналу нацыянальнага адбору салісты калектыву Арцём Лук'яненка і Ксенія Жук, яны вырашылі не мяняць кампазіцыю і не дадаваць у яе "ні слоўца па-англійску". Музыкі ўпэўненыя: просты пасыл песні зразумеюць усе слухачы, па-за залежнасці ад моўных бар'ераў.

На музычны форум калектыў спрабаваў трапіць другі год запар — у 2016-м яны не змаглі перамагчы ў нацыянальным адборы, аднак 2017-ы стаў для іх больш удалым.

Тэмы:
Еўрабачанне-2017 (31)
Тэги:
Naviband, Еўрабачанне-2017, Беларусь

Галоўныя тэмы