06:25 14 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.20
Юная прыхаджанка ў храме

Сёння пачынаецца Піліпаўскі пост

© Sputnik / Юрий Кавер
Рэлігія
Атрымаць кароткую спасылку
1810

Нашы продкі казалі, што на Піліпаўку – 28 лістапада – дзень да паўдня, трэба паспець справіцца з гаспадаркай і пратапіць печку да вечара.

Шасцітыднёвы пост на Піліпаўку пачынаецца 28 лістапада і будзе доўжыцца да 6 студзеня ўключна. На гэты час гаспадары прыбіраюць усю скаромную ежу: яйкі, мяса, малако і тварог. Ужываць у ежу можна только агародніну, грыбы і ягады, свежую ці сухую рыбу, а таксама канаплянае і льняное масла.

Забаранялася таксама ў гэтыя дні праводзіць вяселлі. Дзяўчаты ткалі і ладзілі вячоркі, падчас якіх спявалі, танчылі і распавядалі казкі.

Лічылася, што замест людзей на Піліпаўку свае вяселі ладзяць ваўкі – гэта значыла, што па лесе яны прасоўваліся толькі зграямі. Нават самыя заўзятыя аматары палявання ў гэтыя часы не хадзілі па лесе.

Назва свята звязаная з імем аднаго з 12 апосталаў – Піліпа. Сёння яму моляцца, каб зберагчы сябе ад зрокавых хвароб і нават ад дэпрэсіі.

Таксама ў гэтыя дні звычайна назіралі за надвор’ем. Абапіраючыся на свае назіранні, нашы продкі маглі многае сказаць не толькі пра будучую зіму, але і нават пра лета.

Чытайце таксама:

Тэги:
Традыцыі і абрады, Беларусь, пост

Галоўныя тэмы